Новополочане католической конфессии встретили Пасху

На мінулым тыдні сотні новапалачан каталіцкай канфесіі адзначылі Вялікдзень. Раніцай 27 сакавіка ў касцёле Свяцейшага Сэрца Езуса прайшло святочнае богаслужэнне.IMG_2182

IMG_2208Пад час літургіі ксёндз Аляксандр Чайкоўскі звярнуўся з традыцыйным велікодным пасланнем да ўсіх веруючых, пажадаў новапалачанам быць міласэрнымі адзін да аднаго, жыць у веры, пакаянні і міры, «уносіць Хрыстовы лад і радасць у штодзённае асяроддзе жыцця і працы».IMG_2218

Напрыканцы богаслужэння намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Алег Буевіч павіншаваў усіх веруючых і паднёс ксяндзу традыцыйныя велікодныя падарункі.IMG_2229 IMG_2236

«Няхай гэта свята прынясе ўзаемаразуменне і вясенні настрой. Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у справах і шчасця», – гаварылася ў прывітальным пісьме старшыні Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрыя Дзямідава, якое зачытаў Алег Генадзьевіч.

Нэлі Радзько

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG