Аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр «АРТ» прадставіў прэм’еру аўтарскай пастаноўкі «Каханне. Поры года»

Дваццаць другога лістапада заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр «АРТ» прадставіў прэм’еру аўтарскай пастаноўкі «Каханне. Поры года».

dsc_8874Спектакль, у якім занята каля 30 выканаўцаў, аб’яднаў урыўкі з чатырох розных твораў. Любоў-вясна – «Рамэа і Джульета» В. Шэкспіра. Любоў – «бабіна лета» – «На поўдзень ад мяжы, на захад ад сонца» Х. Муракамі. Час, калі лета ўжо прайшло, а восень яшчэ не наступіла – «Паляванне на качак» А. Вампілава. Восень з яе дажджамі, золлю і чорным нізкім небам – «Ідыёт» Ф. Дастаеўскага. Рэжысёр Ганна Шэлепава праводзіць тонкую паралель паміж самым шчырым чалавечым пачуццем і парамі года. У кожнай частцы свае героі, свой настрой. Іх аб’ядноўваюць спецыяльна ўведзеныя персанажы: Месяц і Сонца – як сімвалы мужчынскага і жаночага пачатку, а таксама анёлы, якія на працягу ўсёй дзеі назіраюць, папярэджваюць і нават падказваюць акцёрам, як лепш сябе паводзіць.
Спектакль уразіў гледачоў глыбінёй пачуццяў, энергіяй і моцнай гульнёй самадзейных артыстаў, падараваў аматарам эмацыйна напоўненую сустрэчу з тэатральным мастацтвам.

Нэлі Радзько

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG