7 работников ОАО «Нафтан» приняли участие в конкурсе «Мечта нафтаночки-2017» (+видео)

Напярэдадні 8 Сакавіка супрацоўнікі Палаца нафтавікоў паднеслі жанчынам шыкоўны падарунак  – вясновае шоу «Мара нафтаначкі – 2017».

мечта нафтаночки (9)

За перамогу ў творчым спаборніцтве змагаліся 7 працаўнікоў ААТ «Нафтан»: кантралёр КПП «Ахова» Андрэй Лясніцкі, аператар таварнага цэха №8 Уладзімір Цецярук, аператар т/у вытворчасці №3 Аляксандр Тумашэнка, машыніст н/у вытворчасці №7 Андрэй Салоха, электраманцёр па абслугоўванню электраабсталявання цэха №9 Іван Войніч, слесар-электрык па рамонце электраабсталявання Аляксандр Васілеўскі, аператар т/у вытворчасці №1 Ілля Гарохаў.

Першым конкурсным этапам стала відэапрэзентацыя. Удзельнікі загадзя зрабілі відэавізітоўкі, дзе ў юмарыстычнай форме распавядалі пра сябе.

У другім туры спаборніцтва завадчане выступілі ў якасці артыстаў і спевакоў. Разам з работнікамі палаца і калегамі яны падрыхтавалі яркія творчыя нумары па матывах вядомых кінакамедый і мюзіклаў. І трэба адзначыць, выдатна пераўвасобіліся ў папулярных кінагерояў.

мечта нафтаночки (5)

мечта нафтаночки (4)

мечта нафтаночки (3)

мечта нафтаночки (2)

мечта нафтаночки (1)

Найбольшую цікавасць сярод гледачоў вызваў конкурс «Чые ножкі?».

мечта нафтаночки (6)

мечта нафтаночки (7)

мечта нафтаночки (8)

Удзельнікі павінны былі здагадацца па жаночым ножкам, хто хаваецца за шырмай: маці траіх дзяцей, валейбалістка, медсястра, фотакарэспандэнт і інш. Справа гэта аказалася вельмі складанай, але канкурсанты ўсё ж такі справіліся і далі некалькі правільных адказаў.

Завяршаў вясенняе шоу «Мара нафтаначкі – 2017» традыцыйны конкурс кліпаў «Там, дзе жанчына, там і каханне».

мечта нафтаночки (10)
Тут мужчыны прадсталі ва ўсім сваім бляске. Спявалі, танчылі і даравалі любімым жанчынам, што сядзелі ў зале, кветкі і цёплыя віншаванні.

Пасля невялікага антракту конкурснае журы вынесла свой вердыкт. Месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е – Уладзімір Цецярук, 2-е месца і прыз сімпатыі гледачоў – Іван Войніч, 3-е – Андрэй Салоха.

Гран-пры творчага спаборніцтва і ганаровае званне «Мара нафтаначкі – 2017» заваяваў харызматычны і яркі Аляксандр Васілеўскі.

P.S. У межах мерапрыемства кіраўніцтва прадпрыемства ўрачыста ўзнагародзіла ганаровымі граматамі і падзякамі ААТ «Нафтан» больш за 30 жанчын-завадчанак.

Нэлі Радзько
Фота аўтара

Print Friendly

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG