Голосуйте за лучший «Птичий домик»

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы аховы і захавання навакольнага асяроддзя ў Наваполацку праходзіць конкурс на лепшае выкананне хаткі для пярнатых – «Птушкін дом». Яго арганізатарамі пры падтрымцы Наваполацкага гарвыканкама выступілі гарадскія арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў: «Беларускі фонд міра», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі», а таксама грамадскае аб’яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

1

Убачыць разнастайныя шпакоўні, вырабленыя сваімі рукамі, можна з 13 па 22 сакавіка ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: «Аптымальны варыянт» (які адказвае патрэбам і стандартам жылля для птушак); «Казачны палац» (самая прыгожая і арыгінальная шпакоўня); «Прыз глядацкіх сімпатый».
Шпакоўні будуць ацэньвацца па наступных крытэрыях: акуратнасць, функцыянальнасць, арыгінальнасць, дызайн, матэрыял, захоўванне асноўных правілаў выканання.

2

Прагаласаваць за лепшую хатку для птушак можна непасрэдна наведаўшы выставу па адрасе: вул. Калініна, 1 альбо ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» у групе «Моладзь Наваполацка» (vk.com/brsmnp).

Вынікі і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудуцца 23 сакавіка ў бібліятэцы імя У. Маякоўскага.

У бліжэйшай перспектыве ўсе прадстаўленыя шпакоўні ўпрыгожаць гарадскі пейзаж Наваполацка. Большасць з іх плануецца ўстанавіць у парку культуры і адпачынку, гарадскім скверы.

Нэлі РАДЗЬКО
Фота Таццяны Русаковіч

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>