Концерт «NAVI BAND» в Новополоцке (+видео)

У мінулую суботу ў Наваполацк упершыню завітаў папулярны беларускі гурт, прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-2017  «NAVI BAND».

нави (14)

Незвычайна пазітыўныя, адкрытыя, шчырыя артысты напрацягу амаль дзвюх гадзін даравалі новапалачанам цэлую хвалю эмоцый – ад лірычна-разважлівых да сонечна-вясёлых песень у стылі інды-рок, фолк-рок на рускай і беларускай мовах.  А як толькі загучалі першыя ноткі «Гісторыі майго жыцця» , якая прадставіць у  гэтым годзе  нашу краіну на сусветнавядомым конкурсе маладых выканаўцаў «Еўрабачанне-2017»,  слухачы ўжо проста не маглі ўсядзець на месцы. «Хэй, Хэй!! Ай-яй-яй – я- гоо!!!» – падхоплівалі новапалачане і танчылі ў такт. Зал пераўтварыўся ў адзіны танцпол. Артыстаў доўга не хацелі адпускаць.


Пасля заканчэння канцэрту  ў файе Цэнтра культуры «NAVI BAND» чакалі сапраўдныя прыхільнікі іх творчасці.

нави (35)

нави (37)

нави (44)

нави (58)

нави (64)

нави (69)

нави (70)

нави (73)

нави (52) У абмен на  аўтографы новапалачане даравалі артыстам кветкі, аўтарскія  паштоўкі і плакаты. А выхаванцы вакальнай групы «Фортэ» Цэнтра культуры Ігнат Баранаў і Ганна Скрыпко сумесна заспявалі з салістамі гурта Арцёмам Лук’яненка і Ксеніяй Жук урывак з песні «Гісторыя майго жыцця», якая ужо 11 мая прагучыць у Кіеве на ўсю Еўропу.

Аднак найбольш «NAVI BAND» здзівіла студэнтка інжынерна-будаўнічага факультэта Полацкага дзяржуніверсітэта Марыя Коршунава, якая  паднесла аўтарскі набор шакаладак с фотаздымкамі гурта, завушніцы  і кулон для Ксеніі (іх Марыя таксама  зрабіла сама).

нави (75)

нави (76)

нави (77)

Асабісты сюрпрыз дзяўчына падгатавала і для Арцёма — скарбонку шакаладак «Kit Kat» (менавіта гэты шакалад асабліва любіць малады спявак).  Падарункі прыйшліся даспадобы выканаўцам.

нави (85)

 «NAVI BAND слухаю з моманту іх з’яўлення на беларускай  сцэне.  Іх музыка адразу дайшла да майго сэрца.  Яны  натхняюць мяне на творчасць», – падзялілася  сваімі  уражаннямі  з карэспандэнтам «НС» Марыя Коршунава.

Напрыканцы  аўтограф-сесіі  адбылася невялічкая прэсс-канферэнцыя  ўдзельнікаў гурта з прадстаўнікамі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі. Як прызналіся салісты «NAVI BAND»  ім было вельмі прыемна спяваць і іграць у нашым горадзе.

 «У Наваполацку вельмі шчырая публіка. Кожная наша песня знаходзіла водгук у сэрцах слухачоў. А колькі класных падарункаў нам паднеслі новапалачане! Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто правёў сённішні вечар разам з намі », —  сказалі Арцём і Ксенія.

Відэа-версію эксклюзіўнага інтэрв’ю з салістамі «NAVI BAND» мы выкладаем для вас – нашы паважаныя чытачы.

Нэлі Радзько

Print Friendly

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG