Погода в Новополоцке

19 Апреля 2024

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Театр «АРТ» выступил с премьерой «Играй свою жизнь красиво…» (+фрагмент видео)

Міжнародны дзень тэатраў (27 сакавіка) у Полацкім дзяржуніверсітэце адзначылі прэм’ерай. На гэты раз заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь студэнцкі тэатр «АРТ» узяўся за пастаноўку твора У. Жарабцова «Спадарожнікі».

У інтэрпрэтацыі «артаўцаў» пьеса атрымала назву «Іграй сваё жыццё прыгожа». У цэнтры ўвагі Ён (Сяргей Шчарбакоў) і Яна (Ганна Шэлепава) – спадарожнікі ў вагоне купэ цягніка. Каб не марнаваць дарэмна час, выпадкова знаёмыя вырашаюць «напісаць» жыццёвую гісторыю са шчаслівым канцом.

Прыдуманыя імі персанажы – звычайныя людзі, якія мараць пра сапраўднае каханне: інжынер-рацыяналізатар Пётр Бяссонаў (Сяргей Грыбаедаў) – не ўпэўнены ў сабе малады чалавек з нізкім матэрыяльным дастаткам і дырэктар пральні Дуся Іванова (Алеся Беражная) – дзяўчына, якая шукае стабільнасці і шчырых пачуццяў у адносінах з мужчынамі.

театр АРТ (1)

театр АРТ (2)

театр АРТ (3)

театр АРТ (4)

театр АРТ (5)

театр АРТ (6)

театр АРТ (7)

театр АРТ (8)

театр АРТ (9)

Выпадковая сустрэча ў кавярні збліжае іх. Але мінуе пяць год, і галоўныя героі прадстаюць зусім іншымі. Дуся – забяспечаная жонка паспяховага бізнесмена Аляксандра (Віталь Варанчонак), а Пётр – запатрабаваны спецыяліст і багаты чалавек. Лёс зводзіць іх зноў, аднак пройдзены жыццёвы шлях застаўляе задумацца над тым, што насамрэч мае вагу ў чалавечых узаемаадносінах.

Ён і Яна ўкладваюць у выдуманых герояў свае адчуванні, свой жыццёвы вопыт, таму шаблонныя персанажы хутка пераўвасабляюцца ў трапяткіх, напоўненых цэлай гамай пачуццяў людзей. Цікавыя сюжэтныя лініі, сэнсава-насычаныя дыялогі робяць гэту гісторыю зразумелай кожнаму, дакранаюцца да патаемных перажыванняў гледача. А незвычайныя рэжысёрскія вырашэнні надаюць пастаноўцы інтэрактыўны характар, уключаюць аўдыторыю ў дыялог спадарожнікаў.

Нэлі Радзько

Фота Дзмітрыя Дзежыца

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Март 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4532
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1574
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 673
С 16 апреля в Новополоцке возобновят подачу тепла
Просмотры: 365
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE