Дзень беларускага пісьменства, 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе Полацка (+фота)

Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды гэтых знакавых для нашай краіны падзей прайшлі ў старажытным горадзе над Дзвіной з 1 па 3 верасня. Маштаб свята ўражваў грандыёзным размахам. Сярод сотняў мерапрыемстваў – выставы, круглыя сталы, прэзентацыі, адкрыцці, канферэнцыі, канцэрты, літаратурныя чытанні. IMG_0755Полацк ператварыўся ў вялікую культурна-асветніцкую пляцоўку, дзе можна было адчуць сапраўдную асалоду роднага слова, пабачыць цікавыя арт-аб’екты ці наўпрост павітацца з гістарычнымі асобамі мінулых стагоддзяў. IMG_0723

IMG_0695Прадстаўнічыя дэлегацыі і шматлікіх гасцей свята сустракалі добраўпарадкаваныя вуліцы і скверы, адрамантаваныя і рэканструяваныя аб’екты грамадскага карыстання.
Высокую адзнаку мерапрыемствам даў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыня нацыянальнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства Васілій Жарко.

Напярэдадні восеньскіх урачыстасцяў у Полацкім музеі кнігадрукавання прэзентавалі міжнародны арт-праект «Шляхамі Скарыны з Белгазпрамбанкам». IMG_8761

IMG_8764Галоўнай падзеяй сустрэчы стала экспазіцыя арыгінала «Малой падарожнай кніжыцы», надрукаванай Скарынам у Вільні каля 1522 года. Ініцыятарамі вяртання нацыянальнага скарбу на Беларусь выступіла ААТ «Белгазпрамбанк». IMG_8672Падчас прэс-канферэнцыі са сродкамі масавай інфармацыі адбылася прэм’ера дакументальнай стужкі беларускага тэлевядучага і рэжысёра Алега Лукашэвіча «Францыск Скарына. Чалавек свету». Творчая група відэафільма літаральна прайшла шляхамі Скарыны – пабывала ў Празе, Падуі, Калінінградзе, Вільне. Стужка знаёміць гледача з асобай першадрукара, значнасцю яго постаці ў гісторыі. Яшчэ адной «фішкай» праекта стала прэзентацыя віртуальнага падарожжа ў сярэднявечную пячатню. Дакрануцца да шматвекавой спадчыны Скарыны можна да 10 верасня.

Яркім пачаткам святочных мерапрыемстваў стала ўрачыстае тэатралізаванае шэсце з дэманстрацыяй багатай гістарычнай спадчыны і сучаснага прадпрымальніцкага патэнцыялу Полаччыны. IMG_9312Удзел у ім прынялі 1155 чалавек – па колькасці год старажытнага Полацка. Вітаючы жыхароў і гасцей свята на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў сказаў: «Полацкая зямля дала свету шмат велічных асоб. IMG_9412Яднанне слова і друку, якое стала магчымым дзякуючы Францыску Скарыне 500 год таму, прынесла нам святло веры, асветы і адукацыі. Сёння Полацк смела крочыць у будучыню, зберагаючы слаўныя традыцыі продкаў».

Полацкая зямля дала свету такія імёны, як Еўфрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі, Францыск Скарына. IMG_0434У гонар нашых славутых землякоў скульптар Уладзімір Піпін і архітэктар Армэн Сардараў стварылі памятны знак «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці». Велічны помнік паўстаў на беразе Дзвіны, ля старажытнага Сафійскага сабора. IMG_0532Тут жа, у зале храмавага збудавання, прайшла прэзентацыя ўнікальнага мастацкага праекта «Тры Сафіі», арганізаванага Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД. Мерапрыемствы наведалі прадстаўнікі Наваполацкага гарвыканкама на чале з Дзмітрыям Дзямідавым.

Дзякуючы генію Францыску Скарыне грамадства далучылася да інтэлектуальнай спадчыны сусветнай цывілізацыі. IMG_0252

IMG_9441

IMG_9449

IMG_9451Яго дзейнасць стала прадвеснікам радыё, тэлебачання, перыядычнага друку. Каля велічнай фігуры асветніка і першадрукара маляўніча размясціўся фестываль кнігі і прэсы. Пачэснае месца ў павільёне рэгіянальных СМІ Віцебскай вобласці заняла экспазіцыя гарадской газеты «Наваполацк сёння».IMG_9876

IMG_9891

IMG_9871

IMG_9950

IMG_9888

IMG_9938

IMG_0104

IMG_0077 Аб спадчыне славутага палачаніна нагадваў «Друкарскі двор», дзе былі прадстаўлены рэканструяванае абсталяванне XVI стагоддзя па вырабу паперы, арыгінальныя паліграфічныя прэсы XIX ст. і дасканала выкананая копія «скарынаўскага» станка. Фестываль наведала міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч. «Дзень беларускага пісьменства – гэта сімвал незалежнасці нашай дзяржавы. Пасыл на новыя здзяйсненні. Грунтуючыся на дасягненнях нашых слынных продкаў, мы павінны несці ў сэрцы беларускае слова, шанаваць і ўслаўляць родную Беларусь», – звяртаючыся да прадстаўнікоў прэсы, адзначыла Лілія Станіславаўна.

IMG_0231

Важнымі падзеямі свята сталі прэзентацыя Свяшчэннага пісання «Новы завет» на сучаснай беларускай мове, цырымоніі памятнага гашэння канверта з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства», уручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі і перадачы эстафеты Дня беларускага пісьменства гораду Іванава Брэсцкай вобласці.IMG_0073

IMG_0184

IMG_0209

У Палацы культуры г. Полацка прайшоў фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Удзел у адборачных этапах спаборніцтва прынялі 13 тысяч вучняў з усіх куткоў краіны. Фіналістамі сталі 13 з іх. Мастацтва дэкламацыі юнакоў і дзяўчат ацэньвалі на самым высокім узроўні.

На алеі ў гонар Францыска Скарыны рознакаляровым дываном раскінуўся кірмаш народных умельцаў Прыдзвінскага краю. Свае лепшыя творы гасцям фестывалю прадставілі майстры Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка. IMG_0298

IMG_0321

Насычаны культурны марафон суправаджалі шыкоўныя канцэртна-тэатралізаваныя праграмы. На галоўнай святочнай сцэне, нароўні са знакамітымі ансамблямі, аркестрамі і папулярнымі эстраднымі выканаўцамі краіны, выступалі лепшыя творчыя калектывы Цэнтра культуры г. Наваполацка, Палаца культуры ААТ «Нафтан»,IMG_1104 Наваполацкага музычнага каледжа і СШ №3. Канцэртную пляцоўку ля помніка Сімяону Полацкаму сваімі талентамі ўпрыгожвалі юныя артысты Цэнтра культуры, Палаца нафтавікоў і Палаца дзяцей і моладзі г. Наваполацка. IMG_0006

Грандыёзныя святкаванні ў Полацку прайшлі ярка і самабытна. Праз шматлікія мерапрыемствы жыхары і госці горада адчулі асалоду роднага слова, звярнуліся да вытокаў нацыянальных каштоўнасцяў.

IMG_0015Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў падкрэсліў высокую культуру арганізацыі свята і шчыра падзякаваў усім, хто прагна працаваў над яго стварэннем.

Нэлі Радзько

фота аўтара, Дзяніса Лешчыка, Мікалая Раманоўскага

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>