У гарадскім пасёлку Баравуха прайшоў VII рэгіянальны экалагічны фестываль “Крыніца здароўя пад Нафтаградам”

IMG_0963Лета не сыходзіць без падарункаў. Яно пакідае нам багаты ўраджай, цёплыя ўспаміны і новыя знаёмствы. Правесці мінулую суботу ў добрай кампаніі ды паспрабаваць сёлетнія здабыткі садавіны, гародніны жыхароў і гасцей гарадскога пасёлка Баравуха паклікаў VII рэгіянальны экалагічны фестываль “Крыніца здароўя пад Нафтаградам”.

IMG_0750Урачыстую частку свята адкрыў старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Буевіч. У сваім прывітальным слове Алег Генадзьевіч адзначыў, што ў нашай краіне надаецца шмат увагі развіццю аграэкатурызма і баравухскі экафестываль – яшчэ адна цаглінка ў пашырэнні гэтай справы. Старшыня гарсавета параўнаў Баравуху з аазісам чысціні, дзе можна палюбавацца на роўнядзь блакітных азёраў, адпачыць ад гарадской мітусні і шуму. З пажаданнямі дабрабыту і ўзаемапаразумення да прысутных звярнуўся настаяцель царквы Вялікамучаніка Георгія Пераможцы айцец Валерый.
За сем год існавання «Крыніца здароўя пад Нафтаградам» стала любімым, доўгачаканым, а для некаторых жыхароў Баравухі і Наваполацка – нават сямейным святам. Менавіта тут, у 2010 годзе, сустрэліся і закахаліся адзін у аднога Яўген і Наталля Шымко. IMG_0871Наведаць сёлетні фестываль яны прыйшлі ўжо ўтрох – з маленькім сынам Станіславам. А вось для сям’і Барысёнак усё яшчэ толькі пачынаецца. Дні правядзення фэсту супалі з вяселлем маладых. Лізавета і Дзмітрый – выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Свае пачуцці закаханыя правяралі на працягу чатырох гадоў і толькі летась вырашылі ажаніцца. IMG_0853Спецыяльна для маладой сям’і тэатр песні «Субацея» Цэнтра культуры правёў прыгожы вясельны абрад у беларускім народным стылі. У падарунак ад арганізатараў і спонсараў свята сем’і Барысёнак і Шымко атрымалі духмяныя караваі, а гледачы – цудоўную канцэртную праграму. На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы выступалі лепшыя творчыя калектывы Палаца дзяцей і моладзі, Цэнтра культуры, дзіцячай школы мастацтваў №3 і сярэдняй школы №15. Маленькія выхаванцы дзіцячых садкоў №№1, 37 і ПДМ прадставілі модную калекцыю адзення з другаснай сыравіны, над якой старанна працавалі разам са сваімі бацькамі і педагогамі.
IMG_1031

IMG_1051

IMG_1141

IMG_1034Аднак галоўнымі героямі экафестывалю безумоўна сталі аграэкасядзібы. Іх гаспадары шчыра частавалі гасцей свята прадукцыяй уласнага вырабу і хатняй выпечкай. У «Якіма і Мані» з в. Экімань можна было паспрабаваць фірменнае варэнне з фізалісу, «У Нінэль» з Ліёзна – набыць духмяныя зборы лекавых раслін, а «У Юсціянава» з Верхнядзвінскага краю, «Чыстыя ключы» з Віцебскага раёна і нашай «Славяначкі» – паспытаць смачных пірагоў ды іншых гасцінцаў.
Прыемна адзначыць, што геаграфія ўдзельнікаў з кожным годам пашыраецца. Акрамя Віцебскай вобласці, удзел у мерапрыемствах сёлетняга экафэсту ўзялі прадстаўнікі Мінскай і Гродзенскай абласцей. Князі «мірскі» і «нясвіжскі», як жартаўліва назваліся госці свята – гаспадары аграэкасядзіб «Нясвіжская» Генадзь Аксёнік і «У Нікадзіма» Нікадзім Нарбутовіч, завіталі на свята, як кажуць, сябе паказаць ды на іншых паглядзець. Убачанае іх прыемна парадавала. «Аграэкатурызм – лепшы від адпачынку. Яго ўнікальнасць – у сардэчнасці, цеплыні, з якімі гаспадары сядзіб прымаюць сваіх пастаяльцаў. Менавіта ў вясковай глубінцы вандроўнікі могуць адчуць сапраўдную гасціннасць беларускага народа, апынуцца, так бы мовіць, у сям’і. Экафестываль «Крыніца здароўя пад Нафтаградам» толькі пацвярджае мае словы. Тут пануе ўтульная, сяброўская атмасфера. Баравуха мае добрае геаграфічнае размяшчэнне, багатыя лясы і прыгожыя азёры. Побач знаходзяцца старажытны Полацк і малады індустрыяльны Наваполацк», – у размове з карэспандэнтам «НС» адзначыў Генадзь Аксёнік.
IMG_0938

 

IMG_1026

IMG_0910

IMG_1001

IMG_0705

IMG_1013Святочную атмасферу экафэсту задавалі выставы-продажы праваслаўнай літаратуры, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, прэзентацыі дасягненняў і праектаў па здаровым ладзе жыцця. Маленькія госці свята з задавальненнем спаборнічалі ў эстафеце, арганізаванай экалагічным клубам «Вясёлка» СШ №15 г.п. Баравуха, каталіся на атракцыёнах і конях мясцовага клуба «Баярд».

P.S. Баравухскі пасялковы выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў выказвае падзяку Наваполацкаму гарадскому выканаўчаму камітэту і гарадскому Савету дэпутатаў, прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам горада Наваполацка, гарадскога пасёлка Баравуха за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні VII рэгіянальнага экалагічнага фестывалю «Крыніца здароўя пад Нафтаградам».

Нэлі РАДЗЬКО
Фота Мікалая Раманоўскага

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>