Новополочане католического вероисповедания отмечают Рождество Христово

25 снежня сэрцы вернікаў каталіцкай канфесіі запалілі агеньчыкі веры, дабра і цеплыні.

katolicheskoe rozhdestvo (4)

Урачыстыя набажэнствы ў гонар Раства Хрыстова прайшлі і ў наваполацкай парафіі храма Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Прыгожае ўбранства касцёла распавядала пра цудоўнае нараджэнне Божага Збаўцы. Радасць чароўнай падзеі вітала паўсюль.

На ранішнюю імшу ў касцёл завіталі прадстаўнікі гарадской улады — намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Андрэй Адзіночкін і намеснік кіраўніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі гарвыканкама Уладзімір Бяляеў.

katolicheskoe rozhdestvo (2)

Андрэй Уладзіміравіч зачытаў віншавальную адрэсу навапалачанам ад кіраўніка горада і  перадаў у храм святочныя і салодкія падарункі. Ксёндз Аляксандр Чайкоўскі шчыра дякаваў за добрыя словы, увагу і павагу да спраў, якія датычацца каталіцкай супольнасці.

ksendz Aljaksandr Chajkoўskі

У цёплай атмасферы калядных дзён ярка выяўляюцца ўсе лепшыя якасці людзей, натхнёных маральнымі каштоўнасцямі хрысціянства. Так,  кожны сам кіруе сваім жыццём, але дзеля гэтага патрэбна святло і моц духа, крыніцай якіх з’ўляецца ўцелаўленае Божае слова. Пад час святочнай літургіі ксёндз заклікаў новапалачан быць міласэрнымі адзін да аднаго, любіць і шанаваць блізкіх, не дапускаць сварак, жыць у веры, пакаянні і свеце.

Нэлі РАДЗЬКО

Фота Мікалая Раманоўскага

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG