Погода в Новополоцке

25 Апреля 2024

Четверг

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

В костеле Новополоцка с Рождественским благотворительным концертом выступил коллектив «Gratia»

Сёмага студзеня пад узнёслымі сводамі наваполацкага касцёла гучалі шэдэўры Моцарта, Брамса, Сэн-Санса, Манчыні, Гарварэнца і іншых сусветна вядомых кампазітараў. Сапраўднае свята аматарам інструментальнай музыкі падаравала фартэпіяннае трыа «Gratia».

Gratia (3)

Калектыў утварыўся тры гады таму і адразу прыйшоўся даспадобы слухачам. За адносна невялікі час свайго існавання таленавітыя музыкі выступалі на самых розных канцэртных пляцоўках нашага горада. Ідэйным натхняльнікам і арт-дырэктарам трыа выступіла музыкант з вялікім сцэнічным і педагагічным стажам Вольга Отман.

Больш за 20 год Вольга выкладала ў Наваполацкім музычным каледжы па класе скрыпкі і камернага аркестра. Мастацкім кіраўніком трыа з’яўляецца пераможца і лаўрэат міжнародных творчых конкурсаў, арганістка касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса г. Наваполацка, выкладчык Полацкай школы мастацтваў Іна Шпілеўская. Іна – высокі прафесіянал сваёй справы. Яна старанна працуе над рэпертуарам «Gratia», напаўняючы яго музыкай розных эпох і стыляў. А віяланчэлістку Тамару Кірылаву можна па праве назваць душой калектыву. Яна дасканала валодае віртуознай тэхнікай ігры на сваім інструменце, выкладае ў Наваполацкім музычным каледжы і паспяхова канцэртуе па ўсім свеце.

Gratia (2)

Gratia (4)

Свой высокі прафесіяналізм музыкі ва ўсім бляску прадставілі на дабрачынным канцэрце. Гукі віяланчэлі, электрычнага піяніна і скрыпкі рэзаніравалі са струнамі душы, па-сапраўднаму хвалюючы слухачоў. Веліч музыкі эпохі барока напаўняла сэрцы супакаеннем і ўзвышанасцю, а сучасныя творы да любімых кінафільмаў пагружалі ў атмасферу разважання і рамантызму.

Уваход на канцэрт быў вольны. Гледачам прапанавалі скласці ахвяраванні ў падтрымку выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра г. Наваполацка.
Пасля заканчэння мерапрыемства ксёндз Аляксандр Чайкоўскі падзякаваў артыстам за цудоўны настрой, а прысутныя аднадушна выказалі надзею на новыя сустрэчы.

Нэлi РАДЗЬКО

Фота Дзяніса Лешчыка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Январь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3071
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3012
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 1509
Новополоцк на выставке «Отдых – 2024»
Просмотры: 700
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE