13 коллекций авангардной одежды продемонстрировали ученики 2-11-х классов гимназии №1 г.Новополоцка на конкурсе «Модная феерия – 2018»

Арт-аб’екты і памятныя мясціны, фантастычныя героі і казачныя персанажы, квяцістыя букеты і прыродныя замалёўкі, нават гарадскія ўстановы і прадпрыемствы, увасобленыя ў касцюмах.

На мінулым тыдні гімназія №1 ператварылася ў пляцоўку смелых эксперыментаў. Традыцыйны конкурс авангарднага адзення «Модная феерыя» сабраў 13 калекцый, выкананых навучэнцамі 2–11-х класаў.

Творчае спаборніцтва экалагічнага накірунку, ініцыятарам якога ў 1996 годзе выступіла на той момант замдырэктара гімназіі Наталля Алданава, праводзіцца рэгулярна.

За мінулы час яно набыло сур’ёзны аўтарытэт сярод дзяцей і іх бацькоў. Кожны стараецца зрабіць свой касцюм дасканалым і незабыўным. Сёлетняя «феерыя» была цалкам прысвечана культурнай сталіцы Беларусі-2018 і 60-гадоваму юбіляру – Наваполацку.

З гісторыяй станаўлення нашага горада гледачоў пазнаёмілі навучэнцы 3 «Г», «Д» і 2 «Д» класаў. Праз лінію аддзення «Фестывальны горад» чацвёртыя «Б» і «Е» класы прадставілі лепшыя наваполацкія культурныя праекты.

«Дзелавы стыль» шостага «А» прадэманстраваў парад найбольш запатрабаваных прафесій Нафтаграда. Вучні 6 «В» падаравалі любімаму гораду «танец лілей». Другі «Б» закрануў у сваёй калекцыі духоўную тэму, 6 «Б» – казачную, восьмыя класы – фантастычную, а дзявятыя і дзясятыя – экалагічную.

modnaja feerija Gimnazija1 Novopolocka (2)

modnaja feerija Gimnazija1 Novopolocka (4)

modnaja feerija Gimnazija1 Novopolocka (6)

modnaja feerija Gimnazija1 Novopolocka (7)

modnaja feerija Gimnazija1 Novopolocka (8)

modnaja feerija Gimnazija1 Novopolocka (10)

У цэнтры – Ганна Папалава

Выступленні абыгрываліся музыкальнымі, харэаграфічнымі і тэатральнымі нумарамі. Удзячная публіка з захапленнем сустракала кожнае дэфіле.
Пераможцамі конкурсу сярод малодшай узроставай катэгорыі стала сумесная калекцыя 2 «В», «А», «Г» класаў «Букет любімаму гораду», у старэйшай – «Сонечны горад», выкананая пяцікласнікамі.

Гран-пры заваявалі дзяўчаты 9-х класаў з калекцыяй «Лепшы горад на зямлі».

modnaja feerija Gimnazija1 Novopolocka (11)_

Калекцыя «Лепшы горад на зямлі» – Гран-пры «Моднай феерыі – 2018»

Самымі прыгожымі дызайнерскімі работамі прызнаны касцюмы-кветкі Ганны Папалавай (2 «В»), Анастасіі Мацарскай і Дар’і Ткачовай (5 «А»). Усе ўдзельнікі моднага шоу атрымалі салодкія пірагі, прадстаўленыя фондам бацькоўскай салідарнасці гімназіі №1.

Нэлі РАДЗЬКО

Фота аўтара

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG