Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня» выходит два раза в неделю объемом 24 полосы (во вторник – 8 полос, в пятницу – 16). Номера газеты печатаются в цветном виде. Газета распространяется по подписке и через киоски «Белсоюзпечати». Учредители: Новополоцкий городской исполнительный комитет, Новополоцкий городской Совет депутатов. Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Художественная школа им. И.Ф. Хруцкого впервые выставляет лучшие работы выпускников и пленэрные работы учащихся на областном уровне

У 40-ю гадавіну свайго заснавання дзіцячая мастацкая школа імя І.Ф. Хруцкага выйшла на абласны ўзровень.

Дамовы з Віцебскам ішлі каля года. Чаргу на выставачны час чакалі яшчэ паўгады. І вось нарэшце гістарычны момант здарыўся – 11 красавіка галоўны Мастацкі музей вобласці ўпершыню прыняў работы юных творцаў з Наваполацка.

Hudozhestvennaja shkola im. I.F. Hruckogo (3)

Практыка выстаўляць навучэнцаў мастацкіх школ для гэтай установы ўвогуле стала новай. Пашанцавала? Не. Заслужылі! Гонар нашай ДМШ робяць абласныя, рэспубліканскія, міжнародныя перамогі на творчых конкурсах, наяўнасць сваіх знакавых праектаў, адкрытых міжрэгіянальных пленэру-конкурсу юных мастакоў «Палітра Прыдзвіння» і экалагічнай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці «Жыві, планета!», узнагароды педагагічнага калектыву на дзяржаўным узроўні.

На адкрыццё выставы сабраўся цэлы натоўп гасцей. Скрозь сябры наваполацкай ДМШ і ўплывовыя дзеячы культуры: старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» Святлана Баранкоўская, знакаміты мастак-акварэліст Фелікс Гумен, педагогі і вучні дзіцячых школ мастацтваў №1 і №3 «Маладзік» г. Віцебска. Добрыя словы, шчырыя ўсмешкі напаўнялі залу.

Hudozhestvennaja shkola im. I.F. Hruckogo (1)

Hudozhestvennaja shkola im. I.F. Hruckogo (2)

Здзіўляць і радаваць гледачоў новапалачане прывезлі лепшыя работы выпускнікоў і пленэрныя працы навучэнцаў сваёй установы. Экспазіцыя «Ступені да майстэрства» аб’яднала 61 работу выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Hudozhestvennaja shkola im. I.F. Hruckogo (5)

Пабачыць творчасць навучэнцаў ДМШ імя І.Ф. Хруцкага ў Мастацкім музеі вобласці можна да 8 мая.

Нэлі РАДЗЬКО

Фота з архіва ДМШ імя І.Ф. Хруцкага

Новополоцк сегодня вконтакте

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Самые читаемые новости за неделю
    В Новополоцке 56-летняя женщина погибла в ДТП
    Просмотры: 2 035
    Мост в Полоцке закрывают. Официальная дата и изменения в расписании новополоцких автобусов
    Просмотры: 496
    Внимание! С четверга 24 октября изменяется расписание движения автобусов между Новополоцком и Полоцком
    Просмотры: 452
    Из кого выбирать? В Новополоцке зарегистрировали кандидатов по выборам депутата в Палату представителей Нацсобрания
    Просмотры: 451
    Не словом, а делом! Предвыборная программа кандидата в депутаты Александра Шалака
    Просмотры: 283
Выборы 2019
Дожинки-2019
Год малой родины
75-летие освобождения Беларуси
Перепись населения
Декрет О содействии занятости населения
Подписка Купить газету .pdf
Погода в Новополоцке