Погода в Новополоцке

24 Апреля 2024

Среда

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Итоги V Межгосударственного конкурса юных пианистов городов-побратимов «Музычная лілея»

Мінулы тыдзень у дзіцячай школе мастацтваў №1 прайшоў пад знакам V Міждзяржаўнага конкурсу юных піяністаў гарадоў-пабрацімаў «Музычная лілея».

Першы юбілей творчага спаборніцтва прыйшоўся на святкаванне 60-годдзя Наваполацка, які сёлета аб’яўлены культурнай сталіцай Беларусі.
За перамогу ў чатырох узроставых групах змагаліся пачынаючыя выканаўцы з усіх абласцей нашай краіны, а таксама з Расіі і Латвіі.

muzychnaja lileja 2018 (31)

muzychnaja lileja 2018 (32)

muzychnaja lileja 2018 (33)

muzychnaja lileja 2018 (34)

Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Андрэй Адзіночкін пажадаў канкурсантам творчага запалу, новых цікавых знаёмстваў і поспехаў, выказаў упэўненасць у тым, што музычнае свята прадоўжыць добрыя традыцыі і паслужыць справе далейшага ўзбагачэння міжкультурнага супрацоўніцтва.

Праграма «Музычнай лілеі – 2018» была насычанай.

muzychnaja lileja 2018 (2)

19‑21 красавіка слухачы зноў і зноў адкрывалі для сябе шэдэўры класікаў сусветнай музыкі. Кожны ўдзельнік выконваў поліфанічны твор, буйную музычную форму і віртуозны эцюд.

Прадстаўнічае журы, якое ўзначаліў заслужаны артыст Беларусі, прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі Юрый Гільдзюк, было строгім, але справядлівым. У склад судзейскай калегіі таксама ўвайшлі добры сябра наваполацкага конкурсу выкладчык Рэс­публіканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ Яўгенія Гарбунова і прафесар Латвійскай акадэміі музыкі імя Я. Вітола Арніс Занд­маніс.

muzychnaja lileja 2018 (3)

Дарэчы, ганаровыя госці не толькі ацэньвалі, але і павы­шалі ўзровень выканальніцкага майстэрства пачынаючых інструменталістаў – урокі ігры на фартэпіяна ад вопытных настаўнікаў карысталіся папулярнасцю. Апошні дзень музычнага свята падараваў юнакам і дзяўчатам экскурсію па старажытнай Полацкай зямлі і прынёс заслужаныя ўзнагароды. З 58‑мі ўдзельнікаў журы адзначыла 33: лаўрэатамі сталі 19, дыпламантамі – 14. З хваляваннем і ўдзячнасцю юныя піяністы падымаліся на сцэну музычнай школы. Дыплом з рук заслужанага артыста Юрыя Гільдзюка павышаў і важкасць конкурсу, і ступень адказнасці юных выканаўцаў.

Прыемна адзначыць, што ўсе наваполацкія канкурсанты ўвайшлі ў склад лепшых.

На другую прыступку п’едэстала падняліся адразу дзве навучэнкі ДШМ №1 – у першай узроставай катэгорыі Анастасія Васюкевіч, у чацвёртай – Эстэр Герасімовіч. Ангеліна Пірог дамаглася дыплома лаўрэата ІІІ ступені ў трэцяй узроставай групе. Марыя Пакшынцава, Эмілія Смялэк, Эрыка Сафонава, Анастасія Капуста, Дар’я Ізмайловіч сталі дыпламантамі. Першыя месцы заваявалі прадстаў­нікі Брэсцкай, Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей. Лаўрэаты ўпершыню атрымалі спецыяльныя кубкі з сімволікай конкурсу. Граматамі за высокае прафесійнае майстэрства былі адзначаны нас­таўнікі таленавітых дзяцей.

muzychnaja lileja 2018 (24)

На ўрачыстым закрыцці пятага, юбілейнага, конкурсу юных піяністаў гарадоў-пабрацімаў дырэктар ДШМ №1 Аляксандр Хітроў шчыра дзякаваў усім гасцям за ўдзел і выказваў надзею на новыя сустрэчы.

 


muzychnaja lileja 2018 (1)Юрый Гільдзюк, заслужаны артыст Беларусі, прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі:

– На гэтым конкурсе я ўпер­шыню, але ведаю шмат выдатных музыкантаў з Полацка і Нава­полацка. Дарэчы, выпускніца вашай музычнай школы Ганна Сырнева вучыцца ў мяне.

Сама ідэя «Му­зычнай лілеі» вельмі добрая. Магчы­масць паказаць сваё майстэрства на міжнародным узроўні для дзяцей з маленькіх гарадоў – ужо дасягненне. Галоўнае значэнне мае тое, што конкурс ахоплівае шырокі ўзроставы дыяпазон удзельнікаў – ад 6 да 15 гадоў. Многія ўпершыню заяўляюць на ім пра сябе.

Няважна, хто першы, а хто апошні. Важна, што ўсе мы займаемся мастацтвам, збіраемся разам, абменьваемся вопытам ад вучня да настаўніка.


 

muzychnaja lileja 2018 (30)Арніс Зандманіс, прафесар Латвійскай акадэміі музыкі імя Я. Вітола:

– Цеплыня, добра­зычлівасць, сяброўская атмасфера, якія панавалі на конкурсе, робяць гонар яго арганізатарам. Адчуванне публікі, сцэны, падтрымкі вельмі карысна юным талентам, бо першасная задача любога спаборніцтва – узбагачэнне вопытам. Наваполацк падаўся мне перспектыўным, светлым горадам. Прыемна, што ў свае 60 ён мае такія добрыя традыцыі, як «Музычная лілея». На мой погляд, гэты фэст трэба абавязкова захоўваць і прадаўжаць.


Пераможцы V Міждзяржаўнага конкурсу юных піяністаў гарадоў-пабрацімаў «Музычная лілея»

muzychnaja lileja 2018 (4)

muzychnaja lileja 2018 (22)

muzychnaja lileja 2018 (21)

muzychnaja lileja 2018 (20)

muzychnaja lileja 2018 (19)

muzychnaja lileja 2018 (18)

muzychnaja lileja 2018 (17)

muzychnaja lileja 2018 (16)

muzychnaja lileja 2018 (15)

muzychnaja lileja 2018 (14)

muzychnaja lileja 2018 (13)

muzychnaja lileja 2018 (12)

muzychnaja lileja 2018 (11)

muzychnaja lileja 2018 (10)

muzychnaja lileja 2018 (9)

muzychnaja lileja 2018 (8)

muzychnaja lileja 2018 (7)

muzychnaja lileja 2018 (6)

muzychnaja lileja 2018 (5)

muzychnaja lileja 2018 (27)

muzychnaja lileja 2018 (29)

І узроставая група (6-9 гадоў):

І месца — Марыя Апольская, ДУА “Сярэдняя школа №4  г.Іванова”, Брэсцкая вобласць (педагог Ларыса Перчанка)

ІІ месца — Платон Нікалаеў, ДУА “ Полацкая дзіцячая школа мастацтваў” (педагог Наталля Цырто)

ІІ месца — Анастасія Васюкевіч, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” ( педагог Маргарыта Мартас)

ІІ месца – Аляксей Сідарэнка, ДУА “ Полацкая дзіцячая школа мастацтваў” (педагог Іна Шпілеўская)

ІІІ месца – Ксенія Галушка, ДУА “Дзіцячая  музыкальная школа мастацтваў №5 г. Мінска” (педагог Галіна Лойка)

Дыпламанты:

Ірына Пруднік, ДУА “Фаніпольская дзіцячая школа мастацтваў” (педагог Любоў Касач)

Кіра Голубева, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя А.В. Багатырова г. Віцебска” (педагог Ірына Нікалаенка)

Эрыка Сафонава, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Святлана Папоўская)

Дар’я Васкоўская,  ДУА “ Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №4” (педагог  Рыта Самуліна)

Міраслава Грынько,  ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 імя П.І. Чайкоўскага” г. Гомель (педагог Ларыса Казлова)

Эмілія Смялэк, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Таццяна Лешчанка)

 

ІІ узроставая група (10-11 гадоў):

І месца – Ксенія Алімпіева, ДУА “Бараўлянская дзіцячая школа мастацтваў”,  Мінская вобласць (педагог Ірына Віхрава)

ІІ месца – Руслан Андрэеў, Стайцельская мастацка-музыкальная школа г. Стайцеле, Латвія (педагог Руле Айра)

ІІ месца – Талі Шафар і Уладзімір Галета, ДУА  “Дзіцячая  музыкальная школа мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай” г. Мінск (педагог Алена Логінава)

ІІІ месца – Арына Катмакова, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя А.В. Багатырова г. Віцебска” (педагог Алена Кузняцова)

ІІІ месца – Дзмітрый Цітоў, ДУА “Полацкая дзіцячая  школа мастацтваў” (педагог Святлана Пашута)

Дыпламанты:

Яўгеній Макарэвіч, ДУА  “Дзіцячая школа мастацтваў” а.г. Клейнікі, Брэсцкая вобласць (педагог Наталля Барценева)

Марыя Пакшынцава, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Наталля Пунінская)

Лізавета Кажан, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў  №2 імя У.У. Алоўнікава” г. Бабруйск (педагог Таццяна Кісель)

Дар’я Драбышэўская, ДУА “Дзіцячая музыкальная  школа мастацтваў №1 імя П.І. Чайкоўскага” г. Гомель (педагог  Алена Аўгусціновіч)

Дар’я Ізмайловіч, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Аксана Лабейка)

 

ІІІ узроставая група (12-13 гадоў):

І месца – Соф’я Анціпава, ДУА “Рэчыцкая дзіцячая школа мастацтваў” (педагог Маргарыта Бабчонак)

ІІ месца – Ганна Лукіў, Муніцыпальная аўтаномная ўстанова дадатковай адукацыі  г. Калінінграда “Дзіцячая музыкальная школа імя Э.Т.А. Гофмана”, Расія (педагог Алена Сіманенка)

ІІ месца –Вераніка Емяльянчанка, ДУА “Дзіцячая музыкальная  школа мастацтваў №1 імя П.І. Чайкоўскага” г. Гомель  (педагог  Алена Аўгусціновіч)

ІІ месца – Ганна Барсукова, ДУА “Дзіцячая музыкальная школа мастацтваў  № 20” г. Мінск(педагог Наталля Даронкіна)

ІІІ месца – Ангеліна Пірог, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Маргарыта Мартас)

Дыпламанты:

Анастасія Капуста,  ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Людміла Баранчукова)

ІV узроставая група (14-15 гадоў):

І месца – Лізавета Засімовіч, Дзіцячая музыкальная школа  пры УА “Віцебскі дзяржаўны музыкальны каледж імя І.І. Салярцінскага” (педагог Таццяна Афанасьева)

ІІ месца – Эстэр Герасімовіч, ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў №1 г. Наваполацка” (педагог Святлана Папоўская)

ІІІ месца – Ганна Пекар, ДУА “Валкавыская дзіцячая школа мастацтваў” (педагог Святлана Радзівон)

ІІІ месца – Анастасія Шымчак , ДУА “Дзіцячая  музыкальная школа мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай” г. Мінск (Алена Логінава)

Дыпламанты:

Віталія Сташан, Дзіцячая музыкальная школа пры УА “ Наваполацкі дзяржаўны музыкальны каледж” (педагог Галіна Касяк)

Нэлі РАДЗЬКО

Фота аўтара і Дзяніса Лешчыка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Апрель 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Мар   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 2943
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 1898
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 1408
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 721
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE