Погода в Новополоцке

20 Апреля 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Театр «АРТ» Полоцкого госуниверситета представил зрителям премьерную постановку «Автобус» (+видео)

У поўным захапленні і эмацыянальнай ўзрушанасці актавую залу ўніверсітэта 19 красавіка пакідалі гледачы «Аўтобуса». Дваццаць пятая, юбілейная, прэм’ера спектакля студэнцкага тэатра «АРТ» па­-сапраўднаму «зачапіла» публіку.

teatr ART Avtobus (2)

teatr ART Avtobus (3)

teatr ART Avtobus (4)

У цэнтры сюжэта п’есы «Аўтобус» па аднайменным творы балгарскага драматурга Станіслава Страціева  нават не дзеянне, а чалавек. Змяніўшы маршрут, кіроўца аўтобуса па незразумелай для пасажыраў прычыне не спыняецца на прыпынках. Набліжаецца поўнач. У людзей узнікае страшнае адчуванне, што яны ніколі не даедуць да хаты. У крытычнай сітуацыі выяўляюцца сапраўдныя рысы характараў тых, хто выпадкова апынуўся ў салоне аўтобуса.

teatr ART Avtobus (1)

teatr ART Avtobus (5)

teatr ART Avtobus (6)

teatr ART Avtobus (7)

Спектакль пастаўлены ў жанры трагіфарса. Рэжысёр пастаноўкі Ганна Шэлепава майстэрскі закранае адвечныя тэмы прызначэння чалавека на зямлі, кахання, сяброўства, мастацтва, глыбіні ўзаемаадносін.

teatr ART Avtobus (8)

teatr ART Avtobus (9)

teatr ART Avtobus (10)

teatr ART Avtobus (11)

Пранізлівая пранікнёнасць пры амаль поўнай адсутнасці дэкарацый. Асабісты камплімент выдатнай гульні «артаўцаў», якія выкладваліся амаль да поту. Арганічна выглядае чалавек з народа са сваёй простай філасофіяй жыцця ў рабоце Антона Малахава. Моцнай акцёрскай гульнёй здзіўляе Уладзіслаў Марудаў. Кожны жэст героя Уладзіслава – трапкі, дасканалы.

Нельга не адзначыць экспрэсіўны маналог аб мастацтве Сяргея Шчарбакова, боль жанчыны «з глы­бокім уну­тра­ным светам» Алы Бе­ла­вуса­вай-Радзевіч, сціп­лага, але неверагодна камічнага персанажа Сяргея Гры­ба­едава. Мікіта Казлоў, Анге­лі­на Ліхадзееўская, Ула­дзіслаў Лаба­цэвіч – дэбютантаў рэжысёр наўмысна ставіць у адзін рад з «масцітымі» ак­цё­рамі. Вельмі натуральна выглядае работа Станіслава Шэдзь­ко. Юнак так арганічна ўжываецца ў ролю, што яго лёгка зблытаць з прататыпам героя.


Больше видео на нашем канале на YouTube. Подписывайтесь, это бесплатно!

teatr ART Avtobus (12)

teatr ART Avtobus (13)

teatr ART Avtobus (14)

teatr ART Avtobus (15)

«Я гэтую п’есу ведаю даўно. Яшчэ са студэнцтва. Гэта смешная, сур’ёзная і разам з тым глыбінная гісторыя. Асабіста мяне яна чапляе. Акцёрам матэрыял так­са­ма прый­шоўся даспадобы. Працавалі над ім амаль паўгода. Дзеянні п’есы замкнуты абмежаванай прасторай, кожны герой як на далоні. Каб добра адыграць, акцёру недастаткова проста вывучыць тэкст, важна злавіць драйв, унутраны стан спектакля», – у размове з карэспандэнтам «НС» адзначыла Ганна Шэлепава. У хуткім часе прэм’еру новага спектакля пабачаць і палачане.

Нэлі РАДЗЬКО

Фота Дзянiса Лешчыка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Апрель 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Мар   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4541
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1649
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 695
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 649
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE