Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня» выходит два раза в неделю объемом 24 полосы (во вторник – 8 полос, в пятницу – 16). Номера газеты печатаются в цветном виде. Газета распространяется по подписке и через киоски «Белсоюзпечати». Учредители: Новополоцкий городской исполнительный комитет, Новополоцкий городской Совет депутатов. Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

У Палацы дзяцей і моладзі Наваполацка адкрылася выстава па матывах вершаў беларускага паэта, пісьменніка Навума Гальпяровіча

Кожны гук, кожнае слова аўтара трапкае і ад сэрца… Не выпадкова, што яго творчасць вабіць юнакоў і дзяўчат. 14 мая па матывах вершаў беларускага паэта, пісьменніка, Ганаровага грамадзяніна горада Наваполацка Навума Гальпяровіча ў Палацы дзяцей і моладзі адкрылася выстава «Малая радзіма. Мясціны, любыя сэрцу».

vystavka v DDM Novopolocka (1)

vystavka v DDM Novopolocka (6)

Сумесны праект пісьменніка і студыі выяўленчага мастацтва «Вясёлка» ладзіў аддзел дэкаратыўна-прыкладной творчасці палаца. Па задумцы ўдзельнікаў ён аб’яднаў адразу дзве музы – Паэзію і Мастацтва. Юныя мастакі працавалі, скарыстоўваючы вобразы з вершаў Навума Якаўлевіча. Вядома ж, дзеля таго папярэдне з дзецьмі была праведзена вялікая творчая работа. Хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі вершы класіка, выбіралі ўпадабаныя – і малявалі па матывах свае творы. Пад чулым кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Таццяны Антановіч было створана больш за 20 малюнкаў. Кожную работу ўпрыгожваў вершаваны радок паэта.

Naum Gal'perovich (2)

vystavka v DDM Novopolocka (4)

vystavka v DDM Novopolocka (5)

vystavka v DDM Novopolocka (8)

Напачатку тыдня выставачная зала палаца сустракала гасцей. У якасці вядучага мерапрыемства выступіў студэнт Полацкага дзяржуніверсітэта, неаднаразовы пераможца конкурсаў чытальнікаў вершаў беларускіх аўтараў Аляксандр Казлоў. З вітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Андрэй Адзіночкін.

Andrej Odinochkin

На адкрыццё выставы завіталі старшыня савета Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі і яго намеснік – беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык, член грамадскага Савета пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч. Ганаровыя госці з Мінска адрасавалі шмат добрых слоў юным творцам і, вядома, галоўнаму герою сустрэчы Навуму Гальпяровічу. З вялікай павагай яны расказвалі пра жыццёвы шлях пісьменніка, які сёлета адзначыў сваё 70-годдзе.

Naum Gal'perovich (1)

Знакаміты юбіляр шчыра дзякаваў выступоўцам, выказваў захапленне творамі маленькіх мастакоў. Падчас гутаркі Навум Якаўлевіч не раз звяртаў увагу на тое, што веданне беларускай мовы, павагу да роднага краю трэба выхоўваць з юнацтва. «Хараство нашай прыроды, бадай, самы моцны духоўны грунт для творчасці», – адзначыў паэт і зачытаў некалькі сваіх твораў. Кожны радок зачароўваў меладычнасцю, мяккасцю, лірызмам.

vystavka v DDM Novopolocka (2) vystavka v DDM Novopolocka (3)

Напрыканцы ўрачыстасці госці атрымалі сімвалічныя падарункі, а юныя мастакі – кнігі Навума Гальпяровіча з асабістым подпісам аўтара і запрашэнне ў сталіцу нашай краіны. У хуткім часе выстава малюнкаў новапалачан пад назвай «Малая радзіма. Мясціны, любыя сэрцу» адкрыецца і ў Мінску.

Нэлі РАДЗЬКО

Фота Дзяніса Лешчыка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Самые читаемые новости за неделю
    В Новополоцке состоялось посвящение в профессию молодых специалистов-медиков (ФОТО)
    Просмотры: 821
    В Новополоцке ребенка укусил алабай
    Просмотры: 260
    Сытно и с душой встретить любое торжество предлагает новополочанам ресторан «Дружба»
    Просмотры: 218
    Расписание движения автобуса №11 «Подкастельцы – Больничный городок»
    Просмотры: 198
    Нехватка кадров, износ автомобилей скорой помощи и строительство аллергоцентра — депутаты Новополоцка рассмотрели состояние дел в сфере здравоохранения города
    Просмотры: 168
Выборы 2019
Год малой родины
75-летие освобождения Беларуси
Перепись населения
Декрет О содействии занятости населения
Подписка Купить газету .pdf
Погода в Новополоцке