Паспрабаваць сябе ў якасці герояў змаглі новапалачане у форуме-спектаклі «Усё ў тваёй галаве»

У Цэнтры культуры з поспехам прайшла прэм’ера форума-спектакля «Усё ў тваёй галаве». На гэты раз рэжысёр пастаноўкі і мастацкі кіраўнік народнага тэатра «Час» Ірына Цярэнцьева ўзялася за тэмы нацыянальнага ўсведамлення і юнацкага максімалізма.

forum-spektakl' (1)_

forum-spektakl' (2)

Гледачам далі магчымасць паразважаць над праблемным полем разыграных міні-сюжэтаў, стаць удзельнікамі пастаноўкі і паспрабаваць сябе ў якасці герояў. Публіка з цікавасцю скарыстала ўнікальную магчымасць. У глядзельнай зале разварочваліся цэлыя дэбаты. Мужчыны і жанчыны, юнакі і дзяўчаты, нават дзеці выходзілі на сцэну, каб прапанаваць сваё рашэнне канфлікту.

forum-spektakl' (1)

forum-spektakl' (3)

Жадаючых было так шмат, што спектакль ішоў амаль тры гадзіны. Асобны камплімент – майстэрскай гульне і таленту імправізацыі акцёраў тэатра «Час».

Нэлі Радзько

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG