8 часов живого звука. В Новополоцке прошел рок-концерт (+видео)
Апошні дзень лета ў культурнай сталіцы Беларусі прайшоў на хвалях рока.
ІХ канцэрт альтэрнатыўнай музыкі пад дэвізам «Наваполацк – горад без наркотыкаў» ад гарадской арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» падараваў новапалачанам 8 гадзін жывога, якаснага гуку. Меламаны ўбачылі выступленні любімых каманд, атрымалі незабыўныя ўражанні і адчулі яркія эмоцыі.
Сваю творчасць на галоўнай сцэне Наваполацка прадставілі 12 незвычайна энергічных гуртоў. Першымі на фестывалі з паўгадзінным сэтам выступіла група «Версія» (Полацк). Услед за імі свае праграмы адыгралі новапалачане з «Detroit Hills», мінчане з «Olympiq Airlines», «Used Friendly», «ВEZ.NOT». Працягнулі раскачваць наваполацкую публіку гукамі метала і псіхадэлікі «Among Gods» (Полацк, Мінск). Лайтовы настрой аматарам поп-рока падараваў наваполацкі кавер-бэнд «ХУГА BOSS». Завіталі да нас любімыя многімі прафесійныя сталічныя рок-гурты «Loudscage», «Aillion», «Fake Lab», «Weesр». Прыемна парадаваў гледачоў розыгрыш падарункаў ад інфармацыйных спонсараў канцэрта. Уладальнікі шчаслівых нумароў тэлефонаў, якія вызначалі падчас латэрэі, атрымлівалі шыкоўныя прызы – розныя сертыфікаты, запрашальныя карткі і каштоўныя падарункі ад спонсараў.
Больше видео на нашем канале на YouTube. Подписывайтесь, это бесплатно!
– Сёлетні канцэрт быў неверагодна насычаны на разнастайныя калектывы. Больш за 50 гуртоў з розных гарадоў краіны падалі заяўкі. Мы выбралі 12 лепшых. Дзевяць гадоў таму ўсё пачыналася з полацкіх і наваполацкіх груп, а зараз да нас з радасцю прыязджаюць мінчане. Добры кліч пайшоў па рэспубліцы, што ў Наваполацку вельмі ўдзячная публіка. Мы імкнемся да якасці. Гледачы ў соцсетках адзначаюць, што ўзровень выканаўцаў расце. Наша галоўная ідэя, каб наваполацкая пляцоўка стала для мясцовых гуртоў свайго роду мэта-кіроўцам. Садзейнічала іх прафесійнаму росту. Шмат музыкантаў, якія да нас прыязджаюць у складзе сталічных гуртоў, з Наваполацка. Некаторыя вучыліся ў Наваполацкім музкаледжы. Ім хочацца вярнуцца і паказаць сваю творчасць у родным горадзе. Рок – вельмі сумленная ігра. Важнае значэнне мае пасыл фестывалю – «Наваполацк – горад без наркотыкаў».
Яго адкрыта пазіцыянуюць і музыкі. Дзякуючы гэтаму праекту, мы не толькі дорым гледачам масу пазітыву, але і закладваем правільныя жыццёвыя арыенціры падрастаючаму пакаленню. Сёння рок-канцэрт у рамках акцыі «Музычныя вечары «Белай Русі» – гэта паўнавартасны фестываль, які працуе на фарміраванне пазітыўнага іміджа Наваполацка, які ў гэтым годзе носіць ганаровы статус культурнай сталіцы Беларусі, – адзначыў у размове з карэспандэнтам «НС» старшыня гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» і галоўны ініцыятар праекта Вадзім Дзевятоўскі.
Хэдлайнерам вялікага рок-канцэрта стаў беларускамоўны гурт «МУТНАЕВОКА» – даволі своеасаблівая з’ява ў альтэрнатыўнай музыцы, якая ўвабрала ў сябе найбольш маляўнічыя дэталі панка, рока і папсы. На Наваполацкай сцэне сталічныя артысты гралі апошнімі. Нягледячы на позні час (канцэрт скончыўся а дванаццатай гадзіне ночы), саліст гурта Яўген Змушко падзяліўся з карэспандэнтам «НС» сваімі ўражаннямі ад наваполацкай сцэны: «Мы ўвогуле любім вандраваць па нашай краіне і выступаем на самых розных пляцоўках.
Але Наваполацк асабісты горад. Не дзеля таго, каб лашчыць камусьці слых, але нам насамрэч вельмі падабаецца ў вас. Выдатная сцэна, якасны гук. Усё арганізавана на высокім узроўні. Народ дасціпны, сціплы. Адзінае што замінае – мы ніколі не бачылі ваш горад у дзённым святле. Прыязджаем пад выхад на сцэну. Часу хапае толькі каб схапіць інструменты. У бліжэйшых планах гурта – невялічкі тур з прэзентацыяй нашага новага альбома «Метро». Ён прыспеў у маі. У сакавіку выйшаў ў сеціва на розных айнклавах і айцюнсах. У межах тура завітаем у Гродна, Гомель і крышку пракацімся па Расіі».
Нэлі РАДЗЬКО
Фота Дзяніса Лешчыка