Погода в Новополоцке

24 Апреля 2024

Среда

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Неверагодны рэкорд творчых перамог усталявала 10-гадовая навучэнка дзіцячай школы мастацтваў №1 Соф’я Палякевіч

Усяго за тыдзень юная новапалачанка стала лаўрэатам дыпломаў І ступені трох прэстыжных конкурсаў інструментальнай музыкі абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Не паспела Соф’я адсвяткаваць першае месца ў малодшай катэгорыі фартэпіяннага аддзялення адкрытага конкурсу вакалістаў і інструменталістаў «Сяміцвецік» (г. Віцебск), як ужо на наступны дзень ёй апладзіравалі ў Мінску.
17 лістапада ў сталіцы краіны прайшоў фінальны канцэрт конкурсу «Мы верым у музыку 2018», які штогод ладзіць найбуйнейшы вытворца музычных інструментаў у свеце – знакамітая японская транснацыянальная кампанія Yamaha. Сёлета на спаборніцтва паступіла больш за 70 заявак ад юных піяністаў з усіх куткоў Беларусі. У фінал прайшлі толькі 11 удзельнікаў.
IMG_7065На першым этапе дзяўчынка прадставіла пяць разнажанравых твораў, а ў сталіцу прыехала з п’есай нарвежскага кампазітара Эдварда Грыга «Накцюрн», якую развучыла за месяц. Яе талент, харызму, выразную эмацыянальнасць падчас выступлення прадстаўнічае журы ацаніла высока. Галоўны прыз – лічбавае піяніна «Yamaha Arius YDP-163» коштам у 1 500 долараў дасталася нашай Соне. Гэта высокаякасны, тэхнічна дасканалы сучасны інструмент. Нават спрактыкаваныя і патрабавальныя прафесіяналы высока цэняць яго магчымасці. Дарэчы, на гэтым конкурсе Соф’я ўпершыню села за лічбавае піяніна.

На мінулых выхадных, 24‑25 лістапада, юная творца зноў праславіла Наваполацк, вярнуўшыся дадому ў якасці пераможцы I Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Срэбраныя струны дажджу» (г. Смаленск).
Пераможным для Соні зноў стаў адзін з самых прыгожых і тэхнічна насычаных твораў нарвежскага кампазітара. «Фартэпіянныя мініяцюры Грыга – гэта ўражанні, вобразы і карціны. Іх унутраная мастацкая мэта – не ўвасабленне сюжэта, а перш за ўсё перадача няўлоўных настрояў тонкай эмацыянальнай палітры з дапамогай гукаў. Тут адной тэхнікай не возьмеш, трэба ўмець данесці музыку да слухачоў. Гэты твор лічыцца складаным для выканання. Многія вучні іграюць яго ў 6–7-х класах мастацкай школы. Соня навучаецца ў нас толькі другі год. Яна валодае прыродным талентам, умее сабрацца, сканцэнтравацца на сцэне і выступіць лепш, чым на рэпетыцыях. Разам з тым яна неверагодна працалюбівая, адданая творчасці. Напярэдадні конкурсаў дзяўчынка ўпарта трэніравалася па 5 гадзін на дзень. І гэта пры тым, што ў асноўнай навучальнай установе, гімназіі №1, Соня вучыцца на выдатна», – адзначыла ў размове з карэспандэнтам «НС» настаўніца юнай піяністкі – выкладчык па класе фартэпіяна ДШМ №1 Маргарыта Мартас.

Нэлі Радзько

фота Дзяніса Лешчыка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Ноябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 2981
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 2160
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 1424
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 723
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE