Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

У Наваполацку прайшоў шляхецкі баль

 Дамы ў пышных сукенках. Кавалеры ў старадаўніх фраках. Гучыць узнёслая музыка, і пары пачынаюць кружыцца ў вальсе, весела танчыць польку­тройку, пераходзяць на грасфатар, кантрданс…

Bal

У Палацы дзяцей і моладзі адбыўся сапраўдны шляхецкі баль. Унікальную магчымасць здзейсніць падарожжа ў мінулае пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарвыканкама новапалачанам падаравалі ўдзельнікі клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі «Паўночная вежа» культурна-гістарычнага  комплекса «Залатое кола Віцебска «Дзвіна» і Віцебскае абласное грамадскае аб’яднанне «Ветэранаў дэсантных войскаў і сіл спецыяльных аперацый».

Uchastniki

Uchastniki1

Адкрылася імпрэза ўрачыстым паланезам. Затым госці запрасілі гараджан на баль, на якім вучылі танцам Сярэднявечча і ХІХ стагоддзя.

Tanec

Tanec11

Разам гулялі ў «Жывыя карціны» (нагадвае сучасны «Кракадзіл»).

Igra

Галоўнымі ўдзельнікамі вечара сталі ветэраны аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Наваполацкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Выходзячы з залы палаца, яны прызнаваліся, што ім было не так ужо і лёгка засвоіць усе танцы, аднак вельмі спадабалася.

Pensionery_tancyut

Tamara_LysyonokТамара Лысёнак, валанцёр Наваполацкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва:
– Больш за дваццаць год працавала ў таможні. Зараз на пенсіі. Таксама наведваю клуб «Балансэ», бо вельмі люблю танцаваць. Сённяшні майстар­клас быў проста шыкоўны. Мне ўсё вельмі спадабалася. Арганізатары так добра растлумачвалі і паказвалі, што нават самы непадрыхтаваны змог бы танцаваць. Асабліва мне спадабалася катыльённая гульня. Такія мерапрыемствы абавязкова трэба ладзіць і прывабліваць людзей. Бо калі ў чалавека добры настрой, то і самаадчуванне такое ж.

Задаволенымі засталіся і арганізатары балю. У размове з карэспандэнтам «НС» кіраўнікі клуба культурна­гістарычнай рэканструкцыі «Паўночная вежа» Эла і Максім Каржыцкія, Крысціна Бондарава адзначылі: «У нас шмат цікавых праектаў. Часам праводзім майстар­класы па танцам, часам з’яўляемся запрошанымі гасцямі на нейкіх праектах. Але наша першасная дзейнасць – гэта рэканструкцыя танцаў Сярэднявечча. Сёння ў нас адбыўся, бадай, самы вялікі майстар­клас. Публіка прыйшла вельмі ахвочая да танцаў. Мы вельмі задаволены прыёмам і падрыхтоўкай нашых гасцей».

Ivan_PodobynІван Падобін, ветэран адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўніча­мантажны трэст  №16 г. Наваполацка»:
– Я заўсёды любіў танцаваць. Яшчэ ў гады працоўнай дзейнасці займаўся гімнастыкай, акрабатыкай. Зараз баўлю час у гуртку бальнага танца «Балансэ» пры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ТЦСАН пад кіраўніцтвам Галіны Лесніковіч. Сёння быў цудоўны вечар у добрай кампаніі. Трошкі стаміўся, але не прапусціў ніводнага тура танца.

Zriteli

Перад прысутнымі ў гэты дзень выступілі і нашы землякі – ансамбль бальнага танца «Менуэт» Палаца культуры ААТ «Нафтан». Старшыня Віцебскага абласнога грамадскага аб’яднання «Ветэраны дэсантных войскаў і сіл спецыяльных аперацый» Ілля Калмакоў выказаў афіцыйныя падзякі клубу «Паўночная вежа» і Палацу дзяцей і моладзі. Паабяцаў, што творчае супрацоўніцтва з Наваполацкам абавязкова працягнецца. Магчыма, восенню новапалачане змогуць зноў акунуцца ў чароўны свет балю.

Obschee foto

Нэлі РАДЗЬКО

Фота аўтара

 

Самые читаемые новости за неделю
    Внимание! С четверга 24 октября изменяется расписание движения автобусов между Новополоцком и Полоцком
    Просмотры: 455
    Как вклад новополочанина в укрепление мира подтвердил Нобелевский комитет
    Просмотры: 365
    Сколько стоит регистрация брака, перемена имени или отчества — рассказывает начальник новополоцкого отдела ЗАГС Илона Криштопенко
    Просмотры: 202
    Расписание движения автобуса №11 «Подкастельцы – Больничный городок»
    Просмотры: 186
    Мост в Полоцке закрывают. Официальная дата и изменения в расписании новополоцких автобусов
    Просмотры: 162
Год малой родины
75-летие освобождения Беларуси
Подписка Купить газету .pdf
Погода в Новополоцке