Першы тэатральны фестываль «Уmoўnо» у Полацку

 5-7 красавіка ў Полацку пройдзе першы тэатральны фестываль «Уmoўnо».

Назва выбрана не выпадкова. У яе аснове ляжыць слова mono (ад старажытнагрэчаскага «адзін»). Адзін прафесійны акцёр на ўласным прыкладзе дэманструе мастацтва перадачы эмоцый, змены настрояў, паказвае эвалюцыю метаду стварэння вобразу героя. З іншага боку, літара «ў» з’яўляецца ўнікальнай, бо не сустракаецца ў іншых кірылічных алфавітах. Яе можна лічыць сімвалам непаўторнасці беларускай культуры. І, вядома, кажучы пра тэатр, маецца на ўвазе пэўную ўмоўнасць таго, што адбываецца на сцэне, дзе шмат што залежыць ад рэжысёра, ад галоўнай думкі, ад успрымання гледача.

 

Umouno_afisha

  Падрыхтавала Нэлі РАДЗЬКО