Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2019

Easter

Паважаныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія вернікі і ўсе людзі добрай волі!

Мінуў Вялікі Пост, і мы сустракаем Уваскрослага Хрыста, пачуўшы Яго словы, якія ў дзень свайго Уваскрасення Ён сказаў сваім апосталам: «Спакой Вам!» (Лк 24,34). Гэты спакой каштаваў Хрысту страшных пакутаў і Крыжовай смерці. Аднак Ён не зводзіць з намі рахунак, толькі прагне, каб падараваная нам ласка не была адкінута і змарнавана. I таму Езус шукае тых, хто гэты спакой будзе здольны прыняць.

Як казаў Ён калісьці сваім вучням, высылаючы з місіяй абвяшчаць Божае Валадарства, «калі дом будзе годны, то няхай сыдзе спакой ваш на яго»(Мц 10,13). Як вернікі будзьма першымі сярод тых, хто прыняўшы гэты дар гатовы дзяліцца ім з тымі, хто ёсць побач. Хрыстос здольны прайсці нават праз замкнёныя д
веры, як у Велікодную раніцу да сваіх вучняў, аднак Ён прагне, каб сэрца, да якога стукаецца і якое яшчэ чагосьці, магчыма, не разумее і нават баіцца, не было крывадушным і абыякавым. Каб прынамсі яно шанавала тое, што Бог зрабіў для яго збаўлення, і з павагай ставілася да кожнага знаку Яго міласэрнай Любові.

Хрыстос перамог зло і смерць і запрашае нас стаць удзельнікамі гэтай перамогі. Яго пустая магіла сведчыць пра тое, што няма такой сілы, якая магла б перакрэсліць Божыя намеры. Нават калі хтосьці спрабуе гэта рабіць, яму спадарожнічае малітва Хрыста: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць» (Лк 23,34).

Дык будзьма паслядоўнікамі нашага Уваскрослага Настаўніка, каб разам з Ім мы станавіліся будаўнікамі Яго Валадарства ў нашай Краіне! Няхай святло Яго Уваскрасення разгоніць цемру духоўнай ночы і асвеціць нашыя розум і сэрца, каб мы вялі годнае жыццё тут, на зямлі, і гэтым праслаўлялі нашага Міласэрнага Айца ў Нябёсах!

Радасці, Святла і Божага спакою!

Хрыстос Уваскрос і жыве сярод нас! Алелюя!

+Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі

Самые читаемые новости за неделю
    Внимание! С четверга 24 октября изменяется расписание движения автобусов между Новополоцком и Полоцком
    Просмотры: 447
    Как вклад новополочанина в укрепление мира подтвердил Нобелевский комитет
    Просмотры: 347
    Расписание движения автобуса №11 «Подкастельцы – Больничный городок»
    Просмотры: 176
    Сколько стоит регистрация брака, перемена имени или отчества — рассказывает начальник новополоцкого отдела ЗАГС Илона Криштопенко
    Просмотры: 175
    Мост в Полоцке закрывают. Официальная дата и изменения в расписании новополоцких автобусов
    Просмотры: 173
Год малой родины
75-летие освобождения Беларуси
Подписка Купить газету .pdf
Погода в Новополоцке