Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Праект наваполацкай газеты ў творах народных умельцаў

Праект-гульня «Ведай свае карані» падышоў да свайго завяршэння. Расказваючы пра значэння арнаментаў на традыцыйных беларускіх ручніках і посцілках,  мы прадставілі вам – паважаныя чытачы −  своеасаблівую энцыкламедыю жыцця нашых продкаў,  іх ўсведамленне пра шчасце і нястачы, мары і спадзяванні. Разам даведаліся, што народнае ткацтва і вышыўка – бяздонная  крыніца культурна-гістарычных звестак. 

На жаль большасць традыцыйных самаробных прылад працы, прадметаў побыту, рэчаў хатняга ўжытку сёння саступілі месца прамысловым вырабам. Але нельга дапусціць, каб разам з імі адышлі ў нябыт узоры народнай мастацкай творчасці. Бо гэта наш нацыянальны здабытак, аснова для развіцця сучаснай культуры. Беларускі этнограф, прафесар мастацтвазнаўства Міхаіл Кацар у сваёй кнізе «Беларускі арнамент» пісаў: «Узоры тканых і вышываных вырабаў – зашыфраваны аповед пра жыццё нашага народа, прыроду, людзей. Гімн адвечнаму імкненню да прыгожага, няўтольнай празе праз арнамент выказаць сваё разуменне жыцця, свету, космасу, хвала-спеў умелым рукам, светлай, добрай, паэтычнай душы. Многія майстрыхі былі ўпэўнены, што ўзоры на іх вырабах – лечаць. Магчыма і так, бо і песні , і ўзоры нараджаюцца ад зялёнага лугу, квецені саду, ляснога шуму, абуджаюць надзею, любоў, шчасце. Адметнасць беларускага арнаменту, што ў ім не было матываў гора і смутку».

Karani_1

Вельмі прыемна, што праект «НС» прыйшоўся даспадобы новапалачанам і натхніў на стварэнне вялікай гарадской выставы «Родныя ўзоры», якую правёў аддзел па адукацыі гарвыканкама і гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Удзел у ёй прынялі ўсе наваполацкія школы і дзіцячыя садкі. Было прадстаўлена каля пяцісот работ у намінацыях «Вышыванка ў  сучасным інтэр’еры», «Бабулін куфар», «Самабытныя ўзоры», «Лялька», «Зберажэнне народных традыцый». Іх сабралі і скампанавалі ў прыгожую выставу супрацоўнікі  Палаца дзяцей і моладзі, дзе экспазіцыя прайшла пад  назвай, аднайменнай з нашым праектам, «Ведай свае карані». Чаго тут толькі не было! Традыцыйны беларускі арнамент упрыгожыў сучаснае адзенне, сурвэткі, ручнікі, посцілкі, лялькі, кубкі, блакноты, нават маленечкія ігольніцы.

Karani_2

Karani_3

Karani_4

Цікава, што новапалачане спрагназавалі інтарэс да гэтай тэматыкі ў вобласці. Восенню ў Віцебску плануецца правесці выставу народнага мастацтва. Вырабы наваполацкіх педагогаў абавязкова займуць там пачэснае месца.

* * *

Выставу «Родныя ўзоры» арганічна сумясцілі з гарадскім этапам рэспубліканскага агляду-конкурсу ветэранаў працы галіны і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі «Свет маіх захапленняў». У гэтым годзе ён быў прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у ім прынялі 27 канкурсантаў, якія прадставілі свае таленты ў розных галінах мастацтва. Чатыры лепшых адправіліся на абласны этап конкурсу. У намінацыі «Вакал» наш горад прадставіла Іраіда Аляксеева, «Танец»− Наталля Чабыкіна, «Мастацкая фатаграфія» − Алена Кажарская, «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» − Ларыса Іванова.

Karani_5

Нэлі РАДЗЬКО
Фота Дзяніса Лешчыка

 

 

Самые читаемые новости за неделю
    Сегодня днем из Полоцкого государственного университета эвакуировали людей (+ВИДЕО) (обновлено)
    Просмотры: 1 028
    Внимание! С четверга 24 октября изменяется расписание движения автобусов между Новополоцком и Полоцком
    Просмотры: 394
    От штрафа до 5 лет лишения свободы грозит шутнику, «заминировавшему» Полоцкий университет
    Просмотры: 232
    Мост в Полоцке закрывают. Официальная дата и изменения в расписании новополоцких автобусов
    Просмотры: 190
    Новополочанка присвоила почти 3000 рублей по ошибке кассира
    Просмотры: 178
Год малой родины
75-летие освобождения Беларуси
Подписка Купить газету .pdf
Погода в Новополоцке