Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Свята са смакам. Традыцыі і сучаснасць перапляліся ў адно на гарадскім (наваполацкiм) свяце нацыянальнай культуры «Вераснёвая палітра»

Згодна беларускаму народнаму календару, на 21-е верасня прыпадае заключнае свята збору ўраджаю – Багач. Ад таго, як гаспадары папрацавалі ўлетку і колькі назапасілі зерня ў клеці, залежыў дабрабыт іх сем’яў на доўгія сцюдзёныя месяцы. Багачом называўся лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. У дом, дзе ён знаходзіўся, запрашалі святара. Пасля набажэнстваў жыхары вёскі абносілі лубок па ваколіцы і каля статка. Людзі віталі адзін аднаго пажаданнямі: «Каб вы былі багатыя, як гэтая восень!»

БАГАЧ

БАГАЧ

У мінулыя выхадныя народнае свята ўраджаю і дабрабыту шырока адзначылі ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры. Урачыстае адкрыццё суправаджала фальклорная пастаноўка па матывах старадаўняга абраду, калі некалькі музычных калектываў сыходзяцца разам і дзякуюць маці­-зямлі за добры ўраджай спеўным радам.

Аўтэнтычная, цягучая, вясёлая, сучасная народная песня разлівалася па мікрараёне да позняга вечара. Цягам канцэртнага марафону на прыступках цэнтра выступілі гурт архаічных спеваў «Княжыч», тэатр песні «Субацея», ансамблі «Вербіца», «Сузор’е», «Прыдзвінскія россыпы», «Камарыкі імя Чэслава Клячко», «Ажыначкі», гурт «INDRA» і спявачка з Віцебска Юлія Гусакова.

Сустракалі гасцей «Вераснёвай палітры» не толькі сардэчным прыёмам, але і шчыра частавалі. Кожны мог паспытаць поліўкі, сырнай заціркі, бульбы з рабрынкамі, бігас ці печаных па-старадаўняму рэцэпту бліноў з духмянай гарбатай.

Сапраўдным хэдлайнерам стаў смажаны парася на пожаге, які прывабна чырванеў на працягу ўсяго фэсту.

Майстар-клас па прыгатаванню страў нацыянальнай кухні давалі ўдзельнікі рыцарскіх клубаў гістарычнай рэканструкцыі імя В.Ю.Ластоўскага і «Чорны Война». А наваполацкія майстры запрашалі вырабіць званочак з саломкі, ляльку з абрэзкаў тканіны ці распісаць драўляны магніт.

Майстар беларускай лялькі Галіна Акуцёнак Майстар беларускай лялькі Галіна Акуцёнак

Майстар беларускай лялькі Галіна Акуцёнак

Дарэчы, сёлета на свята завіталі і віцебскія ўмельцы мылаварэння, фрывалітэ, вязання, паштовак ды ўпрыгожанняў з нацыянальнай беларускай сімволікай. Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, настрой ва ўсіх быў выдатны.

Шмат добрых слоў гараджанам і выступаючым калектывам адрасавала дырэктар Цэнтра культуры Валянціна Кішчанка. Яна павіншавала ўсіх са святам і адзначыла, што ёй вельмі прыемна бачыць, як традыцыі нашага рэгіёна зберагаюцца і захоўваюцца.

Па народнай традыцыі на Багача сяляне імкнуліся адпачыць ад гаспадарчай працы: хадзілі адзін да аднаго ў госці, ладзілі кірмаш і гулянні, падчас якіх хлопцы выглядалі дзяўчат, а дзяўчаты куплялі чырвоныя хусткі і пацеркі ды чакалі жаніхоў. Своеасаблівым брэндам «Вераснёвай палітры» з’яўляецца абрад «Вясельны збаночак». Маладой парай, якая брала шлюб у гэты дзень, аказаліся Мікіта Захарэвіч і Кацярына­-Любоў Ліндан. Каб іх каханню нішто не пагражала, гаспадары свята правялі для маладых вясельны абрад і праспявалі народныя песні. А ў якасці ахоўнікаў шлюбу падалі ім керамічны збанок, ляльку-скрутку і саламяную птушку-абярэг. Як расказалі самі маладыя, пра свята Багач дагэтуль не ведалі, але былі прыемна ўражаны запрашэннем на яго. Падораныя вырабы-ахоўнікі абяцалі ашчадна захоўваць і паважаць.

Вясельны збаночак

Нэлі РАДЗЬКО

Фота аўтара

Самые читаемые новости за неделю
    Внимание! С четверга 24 октября изменяется расписание движения автобусов между Новополоцком и Полоцком
    Просмотры: 410
    Как вклад новополочанина в укрепление мира подтвердил Нобелевский комитет
    Просмотры: 317
    Новополочанка присвоила почти 3000 рублей по ошибке кассира
    Просмотры: 183
    Расписание движения автобуса №11 «Подкастельцы – Больничный городок»
    Просмотры: 180
    Мост в Полоцке закрывают. Официальная дата и изменения в расписании новополоцких автобусов
    Просмотры: 180
Год малой родины
75-летие освобождения Беларуси
Подписка Купить газету .pdf
Погода в Новополоцке