Да 1 сакавіка ў выставачнай зале музея працуе выстава выдатнага жывапісца Івана Іванов (фота карцiн)
Да 1 сакавіка ў выставачнай зале музея працуе выстава выдатнага жывапісца, члена Беларускага саюза мастакоў, пастаяннага ўдзельніка абласных, рэспубліканскіх, міжнародных пленэраў і творчых праектаў Івана Іванова.
Асноўным накірункам сваёй дзейнасці творца называе працу з натурай. Таму ў экспазіцыі прадстаўлены пераважна пейзажы і нацюрморты. Прыгажосць, створаная самой прыродай і прапушчаная праз прызму аўтарскага ўспрымання, – дрэвы, аблокі, кветкі. На палотнах Іванова яны быццам жывуць і дыхаюць, усміхаюцца і сумуюць, знаходзяцца ў стане разважання і задумення. Усяго на выставе прадстаўлена 38 карцін у тэхніцы алейнага жывапісу.
Неллi РАДЗЬКО