Погода в Новополоцке

16 Апреля 2024

Вторник

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Поздравление Бискупа Витебского с Пасхой!

Шаноўныя суайчыннікі!

Хрысціянская вера – гэта няспынны напамін чалавецтву пра тое, што яно не пакінутае на волю сляпога лёсу. Мы не наступствы выпадковых падзей ці здарэнняў у Сусвеце, але плён творчага акту Сутнасці, недасяжнай нам у поўнай меры, але Якая паказвае нам няспынна сваю бязмежную Любоў. Сутнасці, для Якой мы з’яўляемся дзецьмі, чые непаслухмянасць і ганарлівасць Яна выпраўляе коштам свайго пасвячэння і сваёй ахвяры. Менавіта пра гэта кажа нам Вялікдзень: твае грахі, чалавеча, прабачаныя! Але прымі, зразумей і будзь удзячны за гэта!

Біскуп Віцебскі Алег БуткевічФото: vitbichi.by

 

Вялікі пост, які мы перажылі ў гэтым годзе, быў пазначаны асаблівымі выклікамі, якія не павінны аднак пазбавіць нас даверу да Бога і спадзявання на Яго Айцоўскую дабрыню і міласэрнасць да кожнага чалавека. Велікодныя Святы нагадваюць нам, што Сын Божы не застаецца ўбаку ад людскіх выпрабаванняў, але сам бярэ крыж, несучы яго разам з намі, каб на ім памерці і… Уваскрэснуць!

«…Будзьце адважнымі: Я перамог свет»! (Ян 16.33). І сёння мы святкуем удзел у гэтай Перамозе! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Гэта рэчаісная перамога Хрыста над грахом і смерцю няхай дапаможа нам наноў перагледзець нашае жыццё, убачыць і зразумець яго сэнс, ацаніць сваё месца ў ім і ўзважыць свае магчымасці, пагадзіцца з Ягонымі словамі: «Без Мяне нічога не можаце зрабіць» (Ян 15.5). Так, гэта патрабуе пакоры, але прыклад таго дае нам сам Збаўца: «Ён, будучы ў постаці Бога, не скарыстаўся магчымасцю, каб быць нароўні з Богам, але выракся Самога Сябе, прыняўшы постаць слугі, прыпадобіўшыся да людзей. І з выгляду стаўшы як чалавек, прынізіў Самога Сябе, будучы паслухмяным ажно да смерці, і то смерці крыжовай» (Флп 2.6­8).

Бог любіць нас! Няхай гэтая праўда напаўняе вас, дарагія браты і сёстры, радасцю і спакоем! Няхай дае сілы ў выпрабаваннях, няхай вучыць нас быць спагадлівымі, адказнымі і міласэрнымі да саміх сябе і да нашых бліжніх!

Здароўя і Божага бласлаўлення!

Хрыстос Уваскрос! Са Святам!

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Апрель 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Мар   Май »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
В Новополоцке выбрали лучшую многодетную семью
Просмотры: 3561
Спасибо за службу, Крон! Любимец детворы и помощник сотрудников Новополоцкого отдела Департамента охраны покидает служебный пост
Просмотры: 908
Медицинские работники провели познавательную акцию для новополоцких студентов
Просмотры: 503
Юбилейный фестиваль семейной песни провели в гимназии №2 г.Новополоцка
Просмотры: 472
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE