Погода в Новополоцке

23 Апреля 2024

Вторник

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

В новополоцком Дворце детей и молодежи стартовал проект «Лілея сяброўства»

Творчае жыццё Наваполацка ў 2018‑м абяцае быць гарачым. У рамках рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі» 31 студзеня ў Палацы дзяцей і моладзі стартаваў галоўны наваполацкі праект года «Лілея сяброўства».

Lіleja sjabroўstva v DDM (8)

У межах ініцыятывы запланавана правядзенне 16 маштабных мерапрыемстваў. Асабісты акцэнт – на папулярызацыі нацыянальнай беларускай культуры ў кантэксце агульнаеўрапейскай, развіцці міжнароднага супрацоўніцтва.

Сімвалічным адкрыццём праекта стала гарадское дзіцячае свята «Фанты сяброўства» у ПДМ.

Літаральна кожны куточак палаца быў насычаны сусветам муз. Варта было толькі пераступіць парог, як гасцей ласкава сустракалі сябры Мельпамены – вясёлыя мімы.

Lіleja sjabroўstva v DDM (1)

Lіleja sjabroўstva v DDM (2)

Lіleja sjabroўstva v DDM (5)

Пляцоўкі па вывучэнні народных гульняў і танцаў, інтэрактыўныя формы экспрэс-знаёмстваў, займальныя віктарыны, дэкламацыя, майстар-класы па выяўленчаму, дэкаратыўна-прыкладному мастацтву і традыцыйным рамёствам сталі своеасаблівымі міні-мадэлямі таго, чым у рамках праекта будуць займацца наваполацкія школьнікі на працягу года.

Lіleja sjabroўstva v DDM (3)

Lіleja sjabroўstva v DDM (4)

Lіleja sjabroўstva v DDM (6)

Lіleja sjabroўstva v DDM (7)

З кім паяднае новы праект кожную канкрэтную ўстанову адукацыі, высветлілі падчас лёсавання.

Так, напрыклад, навучэнцы СШ №1 у хуткім часе бліжэй пазнаёмяцца з горадам Электрасталь (Расія), СШ №3 – Гданьскам (Польшча), СШ №4 – Шафай (Францыя), а СШ №5 – Смілтэне (Латвія). Юнакі і дзяўчаты будуць вывучать культуру, геаграфію і традыцыі 15 гарадоў-пабрацімаў Наваполацка.

Lіleja sjabroўstva v DDM (9)

Lіleja sjabroўstva v DDM (15)

Lіleja sjabroўstva v DDM (16)

Олег-БуевичЗ прывітальным словам да юных новапалачан звярнуўся старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Буевіч: «Тыдзень таму Наваполацк ганарова адкрыў рэспубліканскую акцыю «Культурная сталіца Беларусі – 2018», і адразу пачаліся мерапрыемствы, якія рэалізуюць гэтую ініцыятыву. Толькі на гэтых выхадных прайшло цудоўнае ліцэйскае свята – вечар вальса. А сёння стартуе праект «Лілея сяброўства», які чырвонай ніткай пройдзе праз увесь блок запланаваных культурных мерапрыемстваў. Выдатна, што менавіта моладзь пачынае рэалізоўваць новыя ініцыятывы. На працягу праекта вы будзеце кантактаваць са сваімі аднагодкамі, даведаецеся шмат новага пра краіны, з якімі сябруе наш горад. Іх гісторыю, традыцыі, казкі, песні, танцы, асаблівасці нацыянальнай кухні.

Праз удзел у гэтых мерапрыемствах зможаце адкрыць свае таленты. Сімвалічна, што сённяшнія мерапрыемствы праходзяць менавіта ў Палацы дзяцей і моладзі – цэнтры эстэтычнага, творчага, інтэлектуальнага развіцця падлеткаў. Я ўпэўнены, што гэта мерапрыемства знойдзе водгук у сэрцах кожнага з вас. На падвядзенні вынікаў рэспубліканскай акцыі «Наваполацк – культурная сталіца – 2018» нам будзе што паказаць і расказаць сваім пераемнікам».

Lіleja sjabroўstva v DDM (11)

Lіleja sjabroўstva v DDM (12)

Lіleja sjabroўstva v DDM (14)

Lіleja sjabroўstva v DDM (17)

Яскравым дапаўненнем гарадскога дзіцячага свята стаў канцэрт лепшых творчых калектываў Цэнтра культуры, Палаца дзяцей і моладзі, СШ №№2, 4, 7, 14 і гімназіі №1.

Па словах арганізатараў, «Лілея сяброўства» не толькі паспрыяе развіццю міжнародных стасункаў, але і расшырыць круг інтарэсаў юных новапалачан, дасць ім новыя веды і добрых сяброў па жыцці. Усё пачынаецца з дзяцінства. А юнацкае сяброўства, як вядома, самае крэпкае.

Нэлі Радзько

Фота Дзяніса Лешчыка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Февраль 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Мар »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 2855
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1930
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 1440
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 1384
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE