Погода в Новополоцке

7 Февраля 2026

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

В Центре Культуры Новополоцка состоялась премьера спектакля «Бабий бунт»

«Бабін бунт» стаў трэцім паўнавартасным спектаклем у рэпертуары тэатра песні «Субацея». І што адметна, зусім непадобным на папярэднія пастаноўкі.

На гэты раз кіраўнік калектыву Кацярына Фядотава звярнулася да савецкай класікі. Камедыя па матывах «Данскіх расказаў» Міхаіла Шолахава на музыку кампазітара Яўгена Пцічкіна і вершы паэта­-песенніка Міхаіла Пляцкоўскага ў інтэрпрэтацыі «Субацеі» атрымала новае гучанне.

babij bunt (1)

babij bunt (2)

babij bunt (3)

Казачы хутар. Мужыкі шпацыруюць, гарэлачкай балуюцца, бабы з раніцы да ночы рупяцца, свайго слова не маюць ды ва ўсім мужам падпарадкоўваюцца. Аднойчы, апантаная вольнымі ідэямі камунізму калгасніца Наста (Алена Петухова) даводзіць да жанчын, што «баба таксама чалавек», чым падрывае аўтарытэт мужыкоў.

І закіпае на хутары бунт. Пакрыўджаныя няўвагай скупых на ласкі мужоў, жонкі смела заяўляюць аб сваіх правах. Непрыстасаваныя да самастойнага жыцця казакі ў роспачы… У гвалце канфліктаў на першасны план выходзіць галоўная яднаючая сіла – каханне.

babij bunt (4)

babij bunt (5)

babij bunt (6)

babij bunt (7)

babij bunt (8)

Каларытная мова, жывы народны гумар, арыгінальныя дыялогі, маляўнічая сцэнаграфія, выдатная гульня самадзейных артыстаў дораць гледачам сапраўдную асалоду. Спектакль багата аздоблены казачымі песнямі, старадаўнімі рамансамі, любімымі шлягерамі мінулых гадоў.

«У спектаклі задзейнічаны лепшыя вакалісты горада – Алена Віткоўская, Ганна Слышанкова, Алена Свідуновіч, Людміла Мешчаракова, Марына Астроўская, Алена Петухова. З такімі сур’ёзнымі музыкантамі немагчыма было зрабіць дрэнна», – адзначае рэжысёр пастаноўкі Кацярына Фядотава.

babij bunt (9)

babij bunt (10)

babij bunt (11)

babij bunt (12)

Не памылілася Кацярына Мікалаеўна і з размеркаваннем роляў. Асабліва хочацца адзначыць Алега Кунцэвіча. Саліст тэатра песні «Субацея» паказаў сябе вельмі эмацыянальным, самабытным артыстам.

Яго неверагодна харызматычны герой так і цягне да сябе ўвагу гледача! Адкрыццём спектакля стаў музыкант, удзельнік групы «Sounday Band» Сяргей Шэміт, які ўпершыню прымераў на сябе амплуа акцёра.

babij bunt (13)

babij bunt (14)

babij bunt (15)

Нельга не сказаць пра малодшых з саставу тэатра песні «Субацея» Сафію Рудэню і Івана Маліноўскага. Самыя юныя ўдзельнікі спектакля не падвялі – адпрацавалі нараўне з дарослымі. Выдатная інтэрпрэтацыя наваполацкімі артыстамі «Бабінага бунту» дала знакамітай музычнай камедыі пуцёўку ў новае сцэнічнае жыццё на прасторах культурнай сталіцы Беларусі-2018.

Нэлі РАДЗЬКО

Фота Дзянiса Лешчыка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Апрель 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Мар   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Новополочанин стал золотым призёром Международного турнира юных математиков
Просмотры: 1952
Новополочанка – обладательница почетного звания «Человек года Витебщины»
Просмотры: 1776
И снова вальса торжество! Во Дворце культуры ОАО «Нафтан» вновь властвовал король всех танцев
Просмотры: 1767
Куда сходить в Новополоцке? Подробная афиша культурных мероприятий
Просмотры: 1199
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE