Наваполацкая бiблiятэка стала трэццяй у Рэспубліканскiм конкурсе «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання»
Супрацоўнікі цэнтральная бібліятэкі імя У.Маякоўскага Наваполацка пабывалі на V Беларускіх калядных чытаннях «Вялікая Перамога – спадчына і нашчадкі». Удзел у маштабным форуме прынялі міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, афіцыйныя паслы Расіі, Казахстана, Арменіі. У рамках мерапрыемства прайшло ўзнагароджванне фіналістаў V Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання», дзе новапалачане заваявалі трэцяе месца.
Як адзначыла дырэктар цэнтралiзаванай бібліятэчнай сiстэмы г.Наванолацка Марыя Караваева, ў секцыі «Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк» удзельнічала больш за 50 «скарбніц кніг» краіны. «Вельмі ганарова прадстаўляць Наваполацк на такім маштабным форуме. У наступным годзе спаўняецца 20 год, як архіепіскап Феадосій блаславіў нашу ўстанову на працу па стварэнню фонда праваслаўнай літаратуры. Была распрацавана праграма «Ад традыцый да духоўнай асветы», у межах якой штогод праводзяцца Дзень праваслаўнай кнігі, канцэрты на Вялікія праваслаўныя святы для юных чытачоў, вядзецца актыўная работа ў рэчышчы выдавецкай і выставачнай дзейнасці», – гаворыць Марыя Караваева.
Нэлi РАДЗЬКО