У Наваполацку дзейнічае праект «Арт-гасцёўня». Даведайцеся, што ён дапамагае вывучаць
Полацкі дзяржуніверсітэт сумесна з Цэнтрам рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Наваполацка запусціў новы праект «Арт-гасцёўня» па вывучэнні традыцыйных строяў касцюма розных нацыянальнасцяў.
Кожны апошні чацвер месяца цэнтр запрашае жадаючых мастакоў далучыцца да сумеснай працы. Першымі ўдзельнікамі новага праекта сталі натуршчыцы з Беларусі і Кітая, апранутыя ў свае народныя адзенні. Аўтар ініцыятывы, выкладчык ПДУ, кіраўнік клуба мастакоў «Арт-парк» ЦРіТК Павел Васільеў адзначае, што праект разлічаны на некалькі месяцаў, па яго выніках у наступным годзе пройдзе выстава.
Далучайцеся да сумеснай працы ў арт-гасцёўні!
Дарэчы, для аматараў традыцыйнай культуры ў выставачнай зале ЦРіТК працуе выстава жаночых рамёстваў «Пакроў». У экспазіцыі – касцюмы Паазер’я, вышыўка, вязанне, ткацтва, абрадавыя лялькі і старадаўнія прылады.
Пабачыць выставу «Пакроў» можна да канца лістапада
Нэлі Радзько