Погода в Новополоцке

15 Июня 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Народны гурт архаічных спеваў «Княжыч» прыняў удзел у свяце сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»

Народны гурт архаічных спеваў «Княжыч» Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка прыняў удзел у свяце сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава» (г. Браслаў).

1

Сваёй назвай фэст абавязаны знакамітаму полацкаму князю Брачыславу Ізя­слававічу. Пры ім Полацкая зямля аформілася як самастойная, незалежная дзяржава, а яе межы пашырыліся на паўночны захад. Тэрыторыя дахо­дзіла да вярхоўяў Заходняй Дзвіны і Дняпра, што дазволіла палачанам кантраляваць ключавы адрэзак вялікага гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі»: з краін Скандынавіі ў Візантыю. Дарэчы, Прападобная Еўфрасіння Полацкая прыходзіцца праўнучкай дзяржаўцу. Лічыцца, што менавіта Брачыслаў за­снаваў горад Браслаў.

2

4

Сёлета свята ў гонар выбітнага дзеяча беларускай гісторыі прайшло трынаццаты раз. Арганізатарамі выступілі Віцебскі абласны выканаўчы камітэт і Браслаўскі раённы выканкам пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Запрошаныя калектывы падпарадкоўваліся строгаму рэгламенту: апраналіся ў народныя або сярэднявечныя строі, карысталіся аўтэнтычным посудам, прыладамі працы, паходнямі, жылі ў шатрах.

У праграме, што разгарнулася на Замкавай гары, гледачам прапанавалі паказальныя выступленні клубаў гістарычнай рэканструкцыі, здабычу жывога агню, спектакль «Выбар альбо лёс» міфалагічнага тэатра «Ураборас», баявыя, дзіцячыя, навуковыя, забаўляльныя пляцоўкі, кірмаш рамесні­каў, стара­даўнія стравы.

6

5

«Княжыч» пад кіраўніцтвам Вольгі Карпушэнка выступіў у канцэртнай частцы свята. Прагучалі пазаабрадавыя і тэматычныя кампазіцыі, запісаныя падчас экспедыцый па Віцебшчыне. Напрыклад, «Вайтоўну» калектыў пераняў ад старой жыхаркі вёскі Зуі, на месцы якой зараз стаіць ААТ «Нафтан». Акрамя таго, наваполацкі гурт праводзіў гульню «Верабей», майстар-класы па народным танцам, ставарэнню сувеніраў у тэхніках «набіванка» і «ткацтва». За высокі творчы ўзровень і актыўны ўдзел у свяце калектыў быў адзначаны дыпломам за подпісам міністра культуры Анатоля Маркевіча.

9

Напрыканцы мерапрыемства выступіла сталічная фолк-гурт «Граф Чапскі».

Нэлi РАДЗЬКО

 

 

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
РЕКЛАМА запчасти
Июнь 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июл »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
С Днем рождения, любимый город! Для новополочан на главной площади выступили артисты белорусской эстрады и симфонический оркестр
Просмотры: 2152
В Новополоцком училище олимпийского резерва прошла встреча со Светланой Сахоненко
Просмотры: 1724
По-новому! В микрорайонах Новополоцка прошли праздничные программы, посвященные Дню рождения города
Просмотры: 1688
В рамках празднования 66-летия Новополоцка в центральной библиотеке им. В.Маяковского состоялось открытие выставки «Водар Радзімы»
Просмотры: 604
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE