Погода в Новополоцке

20 Июня 2024

Четверг

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Наваполацкія майстры ўзнавілі вертыкальныя кросны

У наваполацкім Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры ўзнавілі вертыкальны ткацкі станок, што бытаваў на нашых землях у часы росквіту Полацкага княства. Што ён сабой уяўляе і як ішоў працэс рэканструкцыі «НС» расказала загадчык установы Паліна Агапончык.

0E8A7697

Хоць сённяшнія гаспадыні не выкарыстоўваюць гарызантальныя кросны для стварэння тканіны, але прадстаўлення аб іх выглядзе ў большасці сваёй маюць. У адрозненні ад вертыкальных. Паліна Міхайлаўна, раскажыце, як прыйшла ідэя ўзяцца за рэканструкцыю непапулярнага варыянта?

Раней я сама не надавала пэўнай увагі гэтаму пытанню. Пакуль аднойчы з пляменнікам не пайшла ў краязнаўчы музей Полацка. Разглядваючы экспазіцыю, убачыла подпіс «Грузік ад вертыкальнага станка». Думаю, сапраўды, у сярэднявеччы на нашай тэрыторыі вертыкальныя кросны былі нярэдкай з’явай. Пачала «капаць». Спачатку затэлефанавала супрацоўнікам музея і даведалася, што экспанат мае
дыяметар 5 сантыметраў. Значыць, канструкцыя ткацкага прыстасавання была невялікая. Потым меня перанакіравалі ў фонд установы, што знаходзіцца ў Сафійскім саборы. Там захоўваюцца дзве палавінкі ад розных грузікаў большых памераў. У 50-60-х гадах у Запалоцці іх знайшоў і ўпэўнена кваліфікаваў ХІ-ХІІ стагоддзем гісторык Георгій Штыхаў.

0E8A7730

Значыць нагодай для аднаўлення традыцыі стала «прывітанне з мінуўшчыны». Хто ўзяўся за стварэнне сучасных грузікаў?

У фонды музея мы паехалі разам з нашым вопытным майстрам па ганчарству Кацярынай Усовіч. Яна ўважліва разгледзіла артэфакты і сказала, што раней для іх стварэння выкарыстоўвалася не самая лепшая гліна. Часцей за ўсё гэта былі парэшткі вільготнага матэрыялу ад якога-небудзь выраба, якія майстар камячыў рукамі. На экспанаце нават засталіся адбіткі пальцаў. Кацярына Юр’еўна зрабіла яго замеры і выканала дакладныя копіі. Складанасць была ў тым, што ад састава прыроднага матэрыялу залежыў канчатковы рэзультат. Першапачатковыя варыянты з даданнем травы, як было ў нашых продкаў, проста ўзрываліся ў сучаснай печы.
Паралельна я стала дапытліва вывучаць літаратуру. Заўважыла цікавую адметнасць: калі на тэрыторыі Беларусі археолагі знаходзілі ў курганах адзін-два грузікі, то ў Скандынавіі цэлую калекцыю. Прыйшла да высновы, што хутчэй за ўсё на працэс захавання ўплывала якасць гліны і зямлі, у якой яны ляжалі.

 Раскажыце пра працэс вырабу саміх кроснаў?

Вызначыць іх дакладны памер таксама аказалася праблематычна, бо напрацягу гісторыі яны змяняліся. Дарэчы, выявы вертыкальных кроснаў сустракаюцца нават на антычных вырабах. Значыць, людзі выкарыстоўвалі прыстасаванне падобнага тыпу з часоў старажытных цывілізацый. У раннім сярэднявеччы ўвогуле маглі нацягнуць ніткі на дрэвы побач, падвязаць унізе камяні або мяшочкі з пяском і ткаць.
Для свайго эксперыменту мы ўзялі ўзор станіны, якая бытавала на беларускіх землях з ХІ па ХVІІ стагоддзе. За яго практычнае ўвасабленне ўзяўся кіраўнік аматарскага клуба гістарычнай рэканструкцыі «Чорны Война», майстар па дрэваапрацоўцы Яраслаў Усовіч. Абапіраючыся на рэпліку гліняных грузікаў, мы вызначылі прыкладную вышыню і шырыню вырабу. Працэс яго стварэння заняў у Яраслава Іосіфавіча некалькі месяцаў.

0E8A7708

Увесь працэс узнаўлення вертыкальных кроснаў заняў трошкі болей за паўгады. Гатовы выраб прадстаўляе сабой станіну, на якой нацянуты ніты з ільну. Іх фіксуюць керамічныя грузікі. У якасці нітак утка выкарыстоўваецца натуральная поўсць. Ткацтва ідзе з дапамогай вала, чаўнака і драўлянага нажа для падбівання.

Адчуваецца, што вы правялі вялікую даследчую працу. Як лічыце, што з’явілася раней: вертыкальныя ці гарызантальныя кросны?

– Дакладна не скажу, але думаю, што яны пачалі існаваць паралельна. Гісторыкі знаходзяць пацверджанне бытавання двух варыянтаў. Адрозніваюць іх па беражку фіксавання нітак на кавалачках матэрыялаў, што захавала зямля да нашых дзён.

Дзе будзе ужывацца новы экспанат? Простыя гараджане могуць паспрабаваць яго ў справе?

– Канешне. Мы рады ўсім зацікаўленым. З верасня пачнём даваць майстар-класы па традыцыйнаму ткацтву. Там можна будзе папрацаваць і на новых кроснах. Толькі трэба разумець, што працэс стварэнння паўнавартаснага вырабу доўгі, працаёмкі. Жадаючым патрэбны настойлівасць, час і разуменне, куды яны будуць выкарыстоўваць зробленую рэч.
Дарэчы, у бліжэйшы час плануем саткаць некалькі «вертыкальных» рушнікоў і дарожак для дэманстрацыі на выставах, кірмашах, фестывалях.

0E8A7714

У чым унікальнасць вашай рэканструкцыі?

Мы пастараліся зрабіць дакладную рэпліку кроснаў ХІ стагоддзя, якімі карысталіся менавіта тут, на нашай зямлі, у гады валадарання полацкага князя Усяслава Брачыслававіча – выбітнай постаці беларускай гісторыі. Менавіта ў пластах зямлі часоў яго княжання археолагі знаходзяць найбольшую колькасць каштоўных прадметаў. Значыць, горад буйнеў і развіваўся. Праз гэты ўнікальны экспанат мы можам літаральна дакрануцца да багатай спадчыны нашых продкаў, адчуць як яны жылі, з чаго складаўся іх быт.

Нэлі Радзько

фота Віктара Арлова

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Август 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июл   Сен »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
В детском саду №32 г.Новополоцка будут растить будущих звезд футбола
Просмотры: 1696
Когда медицина – призвание всей жизни. В преддверии праздника корреспонденты «НС» пообщались с руководителем УЗ «НЦГБ» Ириной Шеменковой
Просмотры: 851
Учреждения общего среднего образования Новополоцка выпустили 455 одиннадцатиклассников. ФОТОРЕПОРТАЖ
Просмотры: 798
Эксперты помогли раскрыть убийство пятилетней давности в Новополоцке
Просмотры: 697
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE