Оригинальные коллекции модной одежды для молодежи представили новополочане в Витебске
У межах XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску прайшлі буйныя творчыя спаборніцтвы. Выдатна на іх паказалі сябе новапалачане.
Тэатр моды «Ніка» ПДМ прывёз на творчае спаборніцтва шэсць арыгінальных калекцый і заваяваў два дыпломы лаўрэтаў І і ІІІ ступеняў. Не менш удала для выхаванцаў Алесі і Анастасіі Зелютковых склаўся фінал V адкрытага абласнога свята-конкурса «Модны дывертысмент», які прайшоў у самым сэрцы паўночнага горада – на плошчы Свабоды. Падзея прыцягнула больш за 20 калектываў з Беларусі і Расіі. Яны прадставілі эксклюзіўныя трэнды, што адлюстроўваюць не толькі апошнія творчыя канцэпцыі ў адзенні, але і класічныя беларускія матывы.
Новапалачане здзіўлялі журы аўтарскім поглядам Варвары Круцялёвай на спартыўнае адзенне «Атлэйжар» і нядаўна адшытымі касцюмамі пад назвай «Cool kids». Над апошняй калекцыяй калектыў працаваў больш за паўгода, арганічна міксаваў дэнім і вязаныя рэчы. Журы адзначыла «Ніку» дыпломам лаўрэата ІІІ ступені. Юлія Латыш святкавала перамогу ў намінацыі «Лепшы дэманстратар адзення» (малодшая група 4–13 гадоў).
Узнагародамі з фестывальнага Віцебска можа пахваліцца і ўзорны тэатр моды «Топ-Топ» Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Вікторыі Патульскай. На «Модны дывертысмент» ён прадставіў свае лепшыя творы гэтага года – «Марыянеткі» і «Клашар Дэ люкс», за што былі адзначаны дыпломам «За развіццё і папулярызацыю аматарскіх тэатраў моды». Удзельніцы калектыву Марыя Зарэмба і Аляўціна Лубчонак сталі лаўрэатамі другой ступені ў розных узроставых катэгорыях.
Нэлі Радзько
Фотарэпартаж Алены Емяльянавай
Прогноз на 2 недели
















