Больше сотни фигурок сов можно увидеть на выставке в Новополоцке
Больш за сотню соў «зляцелася» ў бібліятэку імя А. С. Пушкіна. Да сярэдзіны кастрычніка тут працуе выстава «СОВпадение».
Разнастайныя фігуркі птушак мудрасці прадставіла сям’я Кабылковых. Яна пачала збіраць калекцыю дзякуючы любві да гульні «Што? Дзе? Калі?». Сёння бацька Дзмітрый прадстаўляе наш горад у складзе каманды інтэлектуалаў ААТ «Нафтан». Маці Аляксандра працуе з разумніцамі і разумнікамі Полацкага каледжа УА «ВДУ імя П.М. Машэрава». Захапленне бацькоў падзяляюць дзеці – Вераніка і Яраслаў.
У калекцыі новапалачан больш за 100 фігурак соў з розных матэрыялаў: чырвонага дрэва, бурштыну, гліны, шкла, фарфору і нават з унікальнага мінералу, які здабываецца ў Карэліі, – шунгіту.
Нэлі Радзько
Фота Віктара Арлова
Прогноз на 2 недели


