Погода в Новополоцке

7 Февраля 2026

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

В музее истории и культуры города открылась выставка новополоцкой художницы Инны Шипило

У музеі гісторыі і культуры горада да 30 лістапада працуе персанальная выстава «Крылы» наваполацкай мастачкі Іны Шыпіла.

выставка Инны Шипило (2)

Для настаўніка вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Дзіцячай мастацкай школы імя І. Ф. Хруцкага гэта далёка не першая экспазіцыя. Іна Шыпіла з’яўляецца ўдзельніцай творчых праектаў у Беларусі і Расіі з 1992 года, між­народных пленэраў – з 2022-га. У 2017 г. яна стала лаўрэатам гарадской прэміі «Прызнанне» і была ўдастоена абласной узнага­роды «За педагагічныя дасягненні». Творы новапалачанкі захоў­ваюцца ў музеях і прыватных калекцыях краін СНД, Прыбалтыкі, Гер­маніі і Сербіі.

выставка Инны Шипило (5)

Наведвальнікаў музея аўтар знаёміць з гульнёй свету на сваіх нацюрмортах, запрашае ў падарожжа па жывапісных мясцінах Віцебшчыны і прасторных края­відах Пскоўшчыны. Работы Іны Пят­роўны насычаны па каларыце і ў той жа момант напоўнены павет­рам. На адных карцінах яна выкарыстоўвае імпрэсіяналь­ную манеру пісьма, на другіх – натуралістычную, з дакладнай прапрацоўкай дэталяў. Такім чынам майстар пэндзля дорыць гледачам асалоду ад прыгожосці прыроды, а праз яе – магчымасць спасцігаць саміх сябе і адпачываць душой.

Выстава невыпадкова атрымала назву «Крылы». З гэтым звязана цікавая гісторыя. «Недалёка ад старажытнага расійскага Ізборска ёсць археалагічны помнік VII–XVIII стст. – Труварава гарадзішча. Яно разме­шчана на высокім трохкутным мысе над Гарадзішчан­скім возерам. Від адтуль адкрываецца шы­коўны. Пісаць там эцюды – адно задавальненне! На жаль, дажджлівае надвор’е мінулым летам парушыла творчыя планы. Але ўбачанае так ус­хвалявала сэрца, што я села за мальберт проста ў гасцініцы. За ноч нарадзіліся дзве работы з выявай гарадзішча. Я паставіла палотны побач і ўбачыла, што разам пейзажы ўтвараюць крылы… Так і назвала дыптых, а потым і саму выставу», – у размове з карэспандэнтам «НС» падзялілася мастачка.

Нэлі Радзько

 

Октябрь 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Новополочанин стал золотым призёром Международного турнира юных математиков
Просмотры: 1950
Новополочанка – обладательница почетного звания «Человек года Витебщины»
Просмотры: 1769
И снова вальса торжество! Во Дворце культуры ОАО «Нафтан» вновь властвовал король всех танцев
Просмотры: 1766
Куда сходить в Новополоцке? Подробная афиша культурных мероприятий
Просмотры: 1196
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE