Погода в Новополоцке

7 Февраля 2026

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Хору народной песни «Рэчанька» Новополоцкого музколледжа – 40!

Вялікай канцэртнай праграмай 40-годдзе сваёй творчай дзейнасці адзначыў хор народнай песні «Рэчанька» Наваполацкага музкаледжа. 

Легендарны калектыў быў заснаваны выбітным наваполацкім музыкантам і педагогам Мікалаем Калацэем. «Народная песня прысутнічае ўсюды і стварае велізарны пласт нашай культуры. Калі артысты ў народных строях выходзяць на сцэну і спяваюць душой – гэта проста цуд! Мне вельмі хацелася, каб багатая творчая спадчына захоўвалася і развівалася ў нашым маладым прыгожым горадзе. У 1985 годзе такая магчымасць прадставілася. Адной з першых работ «Рэчанькі» стаў запіс аўтэнтычнага зборніка «Вясельны вяночак», які нават паказалі на тэлебачанні», – узгадвае Мікалай Андрэевіч.

У 2011-м пад сваё крыло хор узяў малады выкладчык Аляксей Лубчонак. Пад яго кіраўніцтвам калектыў не аднойчы прымаў удзел у знакавых мерапрыемствах горада і вобласці, станавіўся прызёрам на розных творчых спаборніцтвах. Дзяржаўны экзамен для выпускнікоў пачаў праходзіць у фармаце тэатралізаванай дзеі з элементамі фальклору. «Калі я знаёмлю першакурснікаў з беларускай песняй, расказваю, што з ёй можна зрабіць, каб гэта было цікава гледачу, яны пачынаюць адчуваць важкасць, гонар за свой народ. Адсюль сапраўднасць, шчырасць іх галасоў падчас выканання», – адзначае Аляксей Аляксандравіч. Цікава, што асабісты юбілей сучаснага загадчыка аддзялення «Дырыжыраванне (народны хор)» НДМК цудоўным вобразам супаў з узростам «Рэчанькі».

DSC_0183

Святочны канцэрт ў Цэнтры культуры сабраў мноства гасцей. Павіншаваць віноўнікаў урачыстасці завітала начальнік аддзела культуры Наваполацкага гарвыканкама Алеся Садоўская. Яна выказала ўдзячнасць хору за шматгадовую добрасумленную працу, зачытала прывітальны адрас ад старшыні гарвыканкама Ігара Бурмістрава. Пад бурныя апладысменты зала Алеся Рыгораўна ўручыла Аляксею Лубчонку грашовы сертыфікат на падтрымку матэрыяльнай базы хора. Падчас мерапрыемства з кветкамі і падарункамі на сцэну падымаліся прадстаўнікі Віцебскай абласной філармоніі, Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча.

DSC_0153

У першым блоке праграмы прагучалі песні ў аўтарскай апрацоўцы знакамітых беларускіх кампазітараў, сольныя і ансамблевыя спевы ў арыгінальных аранжыроўках педа-гогаў НДМК. Кожны новы нумар здзіўляў слухачоў жанравай шматграннасцю аўтэнтычнай музыкі, цікавымі рэжысёрскімі і харэаграфічнымі знаходкамі выкладчыка каледжа Марыны Плявака. Другая частка канцэрта была насычана яркімі нумарамі выпускнікоў НДМК мінулых гадоў, якія сёння спяваюць у вядучых калектывах краіны. Сярод іх ансамблі «Грамніцы» (Мінск), «Талака» (Віцебск), сталічныя фольк-гурты «Арацэя», «Росквіт», студыі «Эрыдан» (Полацк), «Пацеркі» (Докшыцы). Парадавалі публіку выступленні салістаў Анастасіі Рачыцкай, Алесі Дымнікавай, Юліі Філімонавай, Уладзіслава Жудранка, а таксама знакамітых наваполацкіх калектываў «Субацея» Цэнтра культуры, «Камарыкі» Палаца культуры ААТ «Нафтан», «Дзвінскія пералівы», «Mirum» наваполацкага музкаледжа і іншых. Фінальным акордам стала сумеснае выкананне песні «Малітва» пад кіраўніцтвам Мікалая Калацэя.

DSC_0439

Юбілейны канцэрт стаў не толькі сапраўдным святам для публікі, але і важнай падзеяй для нашага рэгіёна, бо за час свайго існавання «Рэчанька» ператварылася ў сапраўдны брыліянт у творчай скарбонцы нацыянальнай культуры Беларусі.

Нэлі Радзько

 

Ноябрь 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Новополочанин стал золотым призёром Международного турнира юных математиков
Просмотры: 1950
Новополочанка – обладательница почетного звания «Человек года Витебщины»
Просмотры: 1764
И снова вальса торжество! Во Дворце культуры ОАО «Нафтан» вновь властвовал король всех танцев
Просмотры: 1764
Куда сходить в Новополоцке? Подробная афиша культурных мероприятий
Просмотры: 1194
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE