Ансамбль народной песни «Дзвiнскiя пералiвы» Новополоцкого музколледжа – лауреат ІІ степени Международного фестиваля в Санкт-Петербурге
Ансамбль народнай песні «Дзвінскія пералівы» Наваполацкага музкаледжа – лаўрэат ІІ ступені XIV Міжнароднага фестывалю народнага песеннага мастацтва «Як на рэчцы было на Фантанцы» (г. Санкт-Пецярбург).
Адзін з самых прэстыжных культурных праектаў на прасторах СНД традыцыйна аб’яднаў вядучыя творчыя калектывы з розных гарадоў Беларусі, Расіі і бліжняга замежжа. Паказаць сябе ў паўночную сталіцу сяброўскай краіны завіталі прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Мінска, Казані, Краснадара, Масквы, а таксама каледжаў з Наваполацка, Калінінграда, Кірава, Рэспублікі Комі, Міяса, Сахаліна, Тальяці, Цюмені і іншых. «Дзвінскія пералівы» пад кіраўніцтвам Нэлі Бароўскай пакарылі журы ў намінацыі «Народна-стылізаваныя спевы, выканальніцкае мастацтва, ансамбль».
Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі насычаную праграму. Адной з яе яркіх падзей стаў этнаграфічны спектакль па матывах гісторыі Ліпецкай вобласці.
Нэлі Радзько
Прогноз на 2 недели

