Народный камерный женский хор Центра культуры г.Новополоцка выступил на сцене Национального академического драматического театра им. Я. Коласа
Народны камерны жаночы хор Цэнтра культуры Наваполацка выступіў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа.
Традыцыйнае адкрытае абласное свята духоўнай музыкі аб’яднала лепшыя калектывы Віцебскай і Мінскай абласцей. У канцэртнай праграме прагучалі творы рускіх, беларускіх і замежных аўтараў. Новапалачане выканалі а капэла «Богородице дево», «Хвалите Господа с небес», а таксама «Ходит-гуляет месяц по небу» ў суправаджэнні канцэртмайстра Наталлі Стальмачонак.
Арганізатары свята, сярод якіх былі ўпраўленне культуры аблвыканкама і Віцебская епархія, шчыра дзякавалі новапалачанам за падораныя эмоцыі і ўручылі кіраўніку хора Ірыне Фінагеевай дыплом «За папулярызацыю духоўнай музыкі».
Нэлі Радзько
Прогноз на 2 недели

