Погода в Новополоцке

7 Февраля 2026

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

На 80-м году жизни перестало биться сердце известного новополоцкого художника Георгия Танковича

1 лістапада на 80-м годзе жыцця перастала біцца сэрца знакамітага беларускага майстра акварэлі, выбітнага наваполацкага мастака Георгія Лявонавіча Танковіча.

танкович

Георгій Лявонавіч нарадзіўся 15 студзеня 1946 года ў вёсцы Ярашова Шумілін­скага раёна Віцебскай вобласці. У 1969-м скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інс­тытута імя С. М. Кірава (зараз – Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П. М. Машэрава). Вучыўся ў такіх знакамітых майстроў, як Валянцін Дзежыц, Іван Ста­ляроў, Фелікс Гумен, Леанід Ан­цімо­наў.

Да прызыву ў армію працаваў настаўнікам у СШ № 13 г. Полацка. Затым – у групе прамысловай эстэтыкі на хімкамбінаце, Наваполацкім філіяле Віцебскіх мастацкіх майстэрняў. Выставачную дзейнасць пачаў у 1969 годзе, а сябрам Беларускага саюза мастакоў стаў у 1979-м. Удзельнічаў у знакавых праектах творчых аб’яднанняў «Віцебская акварэль» і «Жалезны воўк». З’яўляўся адным з кіраўнікоў наваполацкага клуба аматараў мастацтва «АРТ-ПАРК». Георгій Лявонавіч – аўтар жывапісных палотнаў і манументальных вітражоў у розных дзяржаўных і грамадскіх будынках нашай краіны і замежжа.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Бабруйскім краязнаўчым музеі, Музеі гісторыі і культуры г. Наваполацка, прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Кітаі, Велікабрытаніі, Германіі, Галан­дыі, Ізраілі, Італіі, Алжыры. Пейзажы з выявай Сафійскага сабора і Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ўпрыгожваюць залы Полацкай епархіі. Некалькі карцін па спецзаказе Георгій Лявонавіч напісаў спецыяльна для Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Жыццёвы шлях Георгія Танковіча непарыўна звязаны з Нафтаградам. Тут ён стварыў мноства сапраўдных шэдэўраў. Творчасць гэтага сціплага і далікатнага творцы прыцягвае ўвагу сваёй адметнасцю, шчырасцю. Ён быў прыхільнікам адной з самых складаных тэхнік – пісьма па вільготнай паперы. Віртуозна перадаваў характар і настрой натуры на палатне. У творах мастака ёсць нейкая рамантычная ўзнёсласць, адчуванне лёгкага суму і адначасова кранаючае душу святло. Карціны вылучаюцца стрыманасцю колеру і кампазіцыйных рытмаў, абагульненай пластыкай форм, загадкавай танальнасцю вобразаў.

Георгій Танковіч быў прызнаным майстрам пейзажу з па­знавальнай аўтарскай манерай пісьма. Не меншую ўвагу надаваў партрэту і нацюрморту.

Мастак зрабіў вялікі ўнёсак у захаванне і развіццё рэалістычных традыцый нацыянальнай школы жывапісу. Творчая спадчына Георгія Лявонавіча Танковіча ўваходзіць у залаты фонд нацыянальнага мастацтва і віцебскай школы акварэлі. Памяць пра яго назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.

Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт,
гарадскі Савет дэпутатаў глыбока смуткуюць у сувязі са смерцю Георгія Танковіча і выказваюць шчырыя спачуванні яго родным і блізкім

Ноябрь 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Новополочанин стал золотым призёром Международного турнира юных математиков
Просмотры: 1948
И снова вальса торжество! Во Дворце культуры ОАО «Нафтан» вновь властвовал король всех танцев
Просмотры: 1762
Новополочанка – обладательница почетного звания «Человек года Витебщины»
Просмотры: 1737
Куда сходить в Новополоцке? Подробная афиша культурных мероприятий
Просмотры: 1190
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE