Iгар Бурмістраў віншуе вернікаў каталіцкай канфесіі з вялікім і светлым святам – Пасхай
Паважаныя новапалачане, вернікі каталіцкай канфесіі! Сардэчна віншую вас з вялікім і светлым святам – Пасхай!
Уваскрэсенне Хрыста дорыць нам асаблівую радасць ад усведамлення перамогі жыцця над смерцю, умацоўвае ў грамадстве вечныя каштоўнасці: любоў і згоду, міласэрнасць і клопат пра блізкіх.
Гэта ўсенароднае свята сімвалізуе вясну і надзею, заклікае рабіць карысныя справы, клапаціцца пра родных і блізкіх, дорыць цяпло душэўных адносін. Вялікдзень аб’ядноўвае людзей у натхненні на стваральную працу і новыя здзяйсненні на карысць сваёй Радзімы.
Жадаю, каб у гэты радасны дзень кожны чалавек адчуў асаблівае шчасце, любоў Бога, зразумеў сэнс жыцця і моц адзінства, адкрыў сэрца, у якім народзіцца вясна, надзеі, што нясе ўсім хрысціянам Уваскрэсенне Хрыстова. Міру і згоды, здароўя і добрых спраў!
Iгар Бурмістраў, старшыня Наваполацкага гарвыканкама
Прогноз на 2 недели
