Председатель Новополоцкого городского Совета депутатов Олег Буевич поздравляет ветеранов и горожан с Днем Победы
Паважаныя новапалачане! Дарагія ветэраны!
Ад імя Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў і ад сябе асабіста сардэчна віншую вас са святам – Днём Перамогі!
9 Мая – гэта дата, у якой зліліся разам радасць вызвалення і нясціханы боль непапраўных страт. Гэта дзень нашага агульнага гонару за пакаленне, якое вынесла на сваіх плячах неймаверныя выпрабаванні і захавала свету жыццё. Для кожнага беларуса Вялікая Айчынная вайна – не проста старонкі падручнікаў, а асабістая гісторыя сям’і, памяць пра мужнасць дзядоў і прадзедаў.
Паважаныя ветэраны! Вашы подзвіг і стойкасць назаўсёды застануцца для нас найвышэйшым маральным арыенцірам. Вы не толькі адстаялі свабоду Радзімы, але і паднялі краіну з руін, пабудавалі цудоўны Нафтаград, уклаўшы ў яго сваю душу. Нізкі паклон вам за гэта!
Наш агульны абавязак сёння – зрабіць усё, каб захаваць і не сказіць вялікую праўду пра вайну. Пакуль мы памятаем і шануем сваіх герояў, перадаём памяць нашым дзецям і ўнукам, дзякуючы каму жывём і працуем пад мірным небам, – наш народ непераможны.
Я жадаю кожнаму дому здароўя, душэўнага цяпла і дабрабыту. Няхай неба над нашай роднай Беларуссю, над любімым Наваполацкам заўсёды будзе ясным і мірным!
Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў
Прогноз на 2 недели
