Юные художники из ДХШ им. И.Ф. Хруцкого блестяще представили Новополоцк на областном конкурсе «АссоРТи» в «Культурной столице-2026»
Дзіцячая мастацкая школа імя І. Ф. Хруцкага бліскуча прадставіла Наваполацк на VI адкрытым абласным конкурсе «Асарці».
Удзел у творчым спаборніцтве прынялі 322 вучні з 37 устаноў адукацыі і культуры нашай краіны. Прызёрамі сталі 55 лепшых. Сярод іх – прадстаўнікі Нафтаграда. Дыпломы І ступені заваявалі Марыя Мацук і Вольга Скрабатун, ІІ – Вераніка Ерамеева і Анастасія Булаўка, ІІІ – Сафія Малюшыцкая. Падрыхтоўкай дзяўчат займаліся педагогі ДМШ Ірына Башун, Ірына Вялюга і Вольга Станкевіч.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў Паставах, якія з гонарам носяць званне «Культурная сталіца Беларусі – 2026». Пераможцы не толькі атрымалі дыпломы і прызы, але і прынялі ўдзел у займальных майстар-класах па стварэнні паштовак, былі запрошаны на экскурсію па старажытным горадзе на маляўнічых берагах ракі Мядзелкі.
Нэлі Радзько
Прогноз на 2 недели

