Погода в Новополоцке

3 Мая 2024

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Шостага жніўня споўнілася 500 год з дня, калі свет пабачыла першая друкаваная кніга на старажытнай беларускай мове

Шостага жніўня споўнілася 500 год з дня, калі ў Празе пабачыла свет першая друкаваная кніга на старажытнай беларускай мове – «Псалтыр». Яе выдаў наш зямляк – палачанін Францыск Скарына.

IMG_9912Даступнасць чытання прынесла людзям магчымасць шукаць інфармацыю і самастойна аналізаваць яе. Эпоха кнігадрукавання стала прадвеснікам з’яўлення газет, радыё, тэлебачання і інтэрнэта.
Нягледзячы на развіццё інфармацыйных тэхналогій, кніга і сёння з’яўляецца асноўнай крыніцай ведаў. Да яе звяртаюцца школьнікі, студэнты, навукоўцы, даследчыкі і простыя аматары чытання. У кожнага свае запатрабаванні і густ. Сакрэтамі навігацыі ў бясконцым інфармацыйным патоку, яго класіфікацыяй, апрацоўкай і сістэматызацыяй валодаюць прадстаўнікі адной з самых паважаных прафесій у свеце – бібліятэкары. Першыя крокі на шляху знаёмства з тонкасцямі гэтай справы робяць маладыя спецыялісты цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка Алена Кісель і Аляксандра Цюрына.

На працу ў бібліятэку-філіял №2 імя К. Сіманава ўраджэнка вёскі Валынцы Верхнядзвінскага раёна Аляксандра Цюрына прыйшла пасля заканчэння факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. «Уважлівая да запатрабаванняў чытача, хуткая на пад’ём, напоўненая цікавымі творчымі ідэямі і жаданнем працаваць», – так характэрызуе загадчыца другога філіяла Таццяна Петрага сваю новую супрацоўніцу. Першы прафесійны вопыт Аляксандра атрымала яшчэ ва ўніверсітэце – праходзіла працоўную практыку ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. З вялікай павагай дзяўчына ставіцца да гісторыі родных мясцін, удзельнічае ў краязнаўчых экспедыцыях па Беларусі, займаецца спортам. Яшчэ школьніцай яна неаднаразова прадстаўляла родную мясцовасць на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, а падчас вучобы ва ўніверсітэце была адной з лепшых у складзе моладзевага атрада аховы правапарадку грамадскай арганізацыі БРСМ.
З першага жніўня да працы ў бібліятэцы-філіяле №3 імя С. Маршака прыступіла яшчэ адна выпускніца ўніверсітэта культуры – Алена Кісель. Алена нарадзілася і вырасла ў чароўным вішнёвым краі, знакамітым сваімі азёрамі і велічнымі храмамі, – горадзе Глыбокае. З дзяцінства была вельмі творчай натурай. Дзяўчына мае добрую музычную адукацыю, займаецца народнымі танцамі і фатаграфіяй. Любіць падарожнічаць і вывучаць архітэктуру. Усебаковыя таленты Алены праявіліся ва ўніверсітэце. Разам з аднагрупнікамі яна арганізоўвала цікавыя культурныя імпрэзы, праводзіла акцыі для дзяцей, удзельнічала ў стварэнні відэарэпартажа пра знакамітага беларускага палітычнага і грамадскага дзеяча ХІХ стагоддзя Караля Чапскага. «Мэтанакіраваная дзяўчына, валодае добрымі ведамі і жаданнем спасцігнуць асаблівасці бібліятэчнай справы», – гаворыць пра свайго маладога спецыяліста загадчыца бібліятэкі імя С. Маршака Таццяна Хватынец.  Александра і Алена – розныя, але іх яднае любоў і павага да кнігі.

 

Нэлі РАДЗЬКО

Фота Дзяніса Лешчыка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Август 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июл   Сен »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
В Новополоцке состоялось торжественное открытие путепровода №2 по улице Блохина
Просмотры: 2633
3 мая председатель Новополоцкого городского объединения профсоюзов Алеся Садовская проведет прямую линию
Просмотры: 1648
Как в Новополоцке отметят День Победы? Праздничная программа
Просмотры: 1092
Около 1000 участников со всей Беларуси собрало открытие мотосезона в Новополоцке и Полоцке
Просмотры: 1077
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE