Погода в Новополоцке

29 Апреля 2024

Понедельник

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Чарговы госць праекта «Асоба». «8 нота» Святланы Агароднікавай

Сваіх навучэнцаў яна называе роднымі дзецьмі. Дзеля іх поспеху гатова бясконца ахвяраваць асабістым часам. Зноў і зноў паўтараць музычны матэрыял, працаваць над вакальным слыхам, дыханнем, фарміраваннем выканальніцкіх навыкаў, сцэнічным вобразам юнага артыста. Яна паважае талент, але на першае месца ставіць адданую, беззаганную працу і шчыра гаворыць: «Для мяне гэта больш чым работа. Гэта жыццё».

IMG_1859За пяць год існавання дзіцячая студыя вакальных спеваў «8 нота» Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Святланы Агароднікавай (Барыла) выгадавала вакалістаў, якія годна прадстаўляюць Наваполацк і ўпэўнена перамагаюць на прэстыжных міжнародных конкурсах дзіцячай і моладзевай песні. Падчас урачыстасцей па прысваенню гарадской прэміі за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва «Прызнанне» эстрадная студыя «8 нота» была названа лепшым «Самадзейным калектывам мастацкай творчасці 2017 года».
– Пачаць размову хацелася б з віншаванняў. Вы толькі што вярнуліся з Міжнароднага конкурсу-фестывалю дзіцячай і моладзевай творчасці «Вясёлка над Віцебскам» , дзе кавер-група «Мажоры» эстраднай студыі «8 нота» заваявала Гран-пры. Сапраўды высокая перамога!
– Дзякуй. Для нас гэта таксама знакавая і важная падзея. Кавер-група існуе ўсяго паўгода. Сваю назву яна атрымала ад музычнага ладу – мажор. У яе складзе старэйшыя і вопытныя ўдзельнікі «8 ноты» Паліна Купрацэвіч, Уладзіслаў Туманаў, Ірына Іршонак, Алена Кузняцова. Каб добра гучаць у Віцебску, дзеці аддана працавалі падчас летніх канікул амаль кожны дзень. Спецыяльна для конкурсу былі адшыты новыя сцэнічныя касцюмы. Нават пастаноўку нумара рэпеціраваліся не адзін раз.
– Сур’ёзная падрыхтоўка…
– А па-іншаму вынікаў не будзе. Існуе меркаванне, што спяваць лёгка. Выйшаў на сцэну і збірай апладысменты. На сам рэч, падгатаваць юнага артыста – справа не аднаго месяца, нават года. Самае таленавітае ад прыроды дзіця на першых кроках свайго шляху – чысты аркуш паперы. І каб ён ператварыўся ў каляровы, трэба ўпартасць. Паспяховы артыст – гэта 1 працэнт таленту і 99 – працы. Хай не кожны будзе ззяць на сцэне ў будучым, але творчасць, эстэтычны густ, любоў да якаснай песні назаўсёды застануцца ў яго сэрцы. IMG_4038Музыка дапамагае юнакам і дзяўчатам зразумець самiх сябе, стаць больш адкрытымі, камунікабельнымі.
– Прозвішча для творчага чалавека – яго рэпутацыя, на якую працуюць не адзін год. Для большасці вы знаёмы як Святлана Барыла. Зусім нядаўна сталі Агароднікавай. Вы не баіцеся зменаў і эксперыментаў. Раскажыце, як складваўся ваш асабісты лёс?
– Музыку ў маёй сям’і заўсёды паважалі. Мая бабуля Вера Паўлаўна спявала ў хоры ветэранаў. Бацька, Міхаіл Васільевіч, выдатна іграў на баяне, а маці, Любоў Іванаўна, усё жыццё прысвяціла мастацтву харэаграфіі. У дзяцінстве я марыла стаць піяністкай. Граць на гэтым інструменце вучылася ў дзіцячай школе мастацтваў Верхнядзвінска, адкуль я родам. У 1989 годзе бацькі пераехалі ў Наваполацк. Мяне аддалі ў сярэднюю школу №3. Вядома, я не магла мінуць добрыя рукі Альберта Кажушкевіча – спявала ў яго знакамітым хоры «Звонкія галасы». Вельмі ўдзячна Альберту Іосіфавічу за веды, магчымасць папрацаваць разам. Мне ўвогуле шэнціла на прафесіяналаў – пасля заканчэння школы скончыла аддзяленне «Дырыжыраванне. Акадэмічны хор», клас Святланы Трушынай Наваполацкага музкаледжа. Святлана Васільеўна не толькі выдатны педагог, але і мудры дарадца. Нават, калі я скончыла Бела-
рускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, дзе атрымала спецыяльнасць «Дырыжыраванне. Артыст хору. Выкладчык» і вярнулася ў Наваполацк, мы не страцілі добрых зносін. Менавіта яна парэкамендавала мяне дырэктару Цэнтра культуры Валянціне Кішчанка. Пяць гадоў таму Валянціна Паўлаўна якраз шукала кіраўніка для студыі, якая будзе гатаваць юных вакалістаў для ўдзелу ў конкурсах і фестывалях. Так з’явілася эстрадная студыя «8 нота».
– Як паказаў час, Валянціна Паўлаўна не памылілася. У творчай скарбонцы «8 ноты» з паўсотні ўзнагарод самых прэстыжных міжнародных конкурсаў дзіцячай і моладзевай песні. А якое з творчых спаборніцтваў стала для вашых выхаванцаў самым складаным?
– Конкурсы – гэта свайго роду латарэя. Я не магу падзяліць іх на лёгкія і складаныя. Тут важна кожная дробязь. Але, напэўна, самы непрадказальны – Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало». Ён знаходзіцца на адным узроўні з такімі творчымі спаборніц твамі, як «Дзіцячае Еўрабачанне» і конкурс юных выканаўцаў на «Славянскім базары ў Віцебску». Да нас едуць не проста добрыя, а лепшыя вакалісты з усёй рэспублікі і краін замежжа.
– Тым не менш, сярод вашых выхаванцаў пяць лаўрэатаў «Халі-Хало». Як стварыць канкурэнтаздольнага выканаўца?
– Галоўнае, выхаваць ў юнакоў і дзяўчат веру ў сябе, імкненне, нягледзячы на часовыя няўдачы, працягваць шлях да дасягнення мэты. Аснова ўдалага выступлення – асоба дзіця. Аднаму бліжэй народная песня, другому – джаз. Не менш важна якасная фанаграма. Бывае, звяртаюся да ўкраінскіх, расійскіх, нават тайландскіх прафесіяналаў. Pj4kxPkHa4sАранжыроўкі заказваю па ўсёй Беларусі. Добры матэрыял для нас піша інжынер звукатэхнічнага абсталявання Цэнтра культуры Аляксей Бутэнка. Цесна супрацоўнічаю з сектарам педагагічнай практыкі наваполацкага музкаледжа, дзе выхаванцы «8 ноты» спасцігаюць азы сальфеджыа і ігры на музычных інструментах. Вельмі важна падтрымка дырэкцыі Цэнтра культуры і бацькоў юных выканаўцаў. Я шчыра ўдзячна ўсім, хто дапамагае раскрываць наваполацкія таленты ва ўсім іх бляску!

Нэлі Радзько

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Июль 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июн   Авг »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3166
Праздничная программа мероприятий на 1 Мая в Новополоцке
Просмотры: 1403
Устанавливается местонахождение без вести пропавшего Виталия Петровского
Просмотры: 1006
Новополоцк на выставке «Отдых – 2024»
Просмотры: 844
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE