Погода в Новополоцке

2 Мая 2024

Четверг

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Наваполацкая майстрыха па роспісу Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры пабывала на «Вішнёвым фестывалю»

У горадзе Глыбокае ў сёмы раз прайшло міжнароднае свята «Вішнёвы фестываль». Цэнтральнай падзеяй сёлетняга фэсту стаў абласны пленэр па маляванцы «Райскі сад – 2019», прысвечаны творчасці знакамітага беларускага мастака і этнографа Язэпа Драздовіча. У край вішні прыехалі 20 лепшых майстроў дэкаратыўнага жывапісу з усёй Віцебшчыны. Сярод удзельнікаў была і выдатная наваполацкая майстрыха па роспісу Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Марына Іванова.

изображение_viber_201джэж9-07-28_21-28-58

«Сустракалі вельмі гасцінна. Тры дні праляцелі на адным дыханні. Падчас экскурсіі па Глыбоччыне мы завіталі ў музей Язэпа Драздовіча ў Германавічах, гісторыка­этнаграфічны музей. Наведалі неверагодна прыгожы культурна-дэндралагічны комплекс у вёсцы Мосар. Кожны куточак гэтых чароўных мясцін непарыўна звязаны з жыццёвым шляхам Язэпа Нарцызавіча. Мясцовыя жыхары ганарацца сваім земляком і ашчадна захоўваюць памяць аб ім. Натхнёныя творчасцю самабытнага беларускага мастака, мы ўзяліся за напісанне сваіх работ», – дзеліцца ўражаннямі Марына Іванова.

изображение_viber_2019-07-28_21-28-58

Хатняя калекцыя новапалачанкі ўключала дываны з выявамі птушак, кветак, краявідаў і стылізацыю на тэму народнага свята Купалля. «Аснову традыцыйнай беларускай макаткі стварае сюжэт, які размяшчаецца ў цэнтры кампазіцыі. Гэта могуць быць жывёлы, кветкі, архітэктура ці бытавыя сцэны. Па баках – прыгожая аблямоўка з маленькіх кветачак, арнаменту ці хваляў. Для мастацтва роспісу Паазер’я найбольш характэрны прыродныя матывы: ружы, рамонкі, званочкі, бэз. Таму за аснову сваёй пленэрнай работы я ўзяла менавіта гэтыя кветкі», – дадае майстрыха. Кожны ўдзельнік пленэру быў адзначаны дыпломам і сімвалічным сувенірам з брэндавай прадукцыяй «Вішнёвага фестывалю».

Нелі РАДЗЬКО

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Август 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июл   Сен »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
3 мая председатель Новополоцкого городского объединения профсоюзов Алеся Садовская проведет прямую линию
Просмотры: 1621
IX областная патриотическая акция «Прорыв Победы» состоится 1 мая
Просмотры: 1377
Около 1000 участников со всей Беларуси собрало открытие мотосезона в Новополоцке и Полоцке
Просмотры: 1063
Как в Новополоцке отметят День Победы? Праздничная программа
Просмотры: 1032
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE