Стала вядома імя пераможцы наваполацкага конкурсу «Art-Старт»
Цэнтр культуры г.Наваполацка падвёў вынікі дыстанцыйнага конкурсу дзіцячай творчасці «Art-Старт». На новы творчы праект паступіла 23 заяўкі з Мінска, Гомеля, Магілёва, Жодзіна, Мікашэвічэй і Наваполацка. Журы адзначыла высокі ўзровень дасланых відэаматэрыялаў і вакальных здольнасцяў юных музыкантаў.
Гран-пры заваявала 12-гадовая магіляўчанка, фіналістка Міжнароднага конкурсу «Віцебск-2020» у рамках «Славянскага базару», лаўрэатка Рэспубліканскага радыё-конкурсу «Маладыя таленты Беларусі» Ульяна Цішчанка. Галоўнымі прызамі новага праекту сталі сертыфікаты з 50-працэнтнай зніжкай на ўдзел у фінале Міжнароднага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало – 2021».
Нэлі РАДЗЬКО