Погода в Новополоцке

29 Апреля 2024

Понедельник

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

В музее истории и культуры г.Новополоцка завершился интеллектуально-познавательный проект «Адгукніся, душа…»

У музеі гісторыі і культуры завяршыўся гарадскі інтэлектуальна-пазнавальны турнір «Адгукніся, душа…», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Удзел у ім прынялі 16 моладзевых каманд. На працягу амаль трох месяцаў яны спаборнічалі за званне лепшай.

adgunisja dusha (1)

Новы праект стартаваў у пачатку лютага. Яго арга­нізатарамі выступілі Нава­полацкі гарвыканкам, аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і па адукацыі гарвыканкама, музей гісторыі і культуры, рэдакцыя газеты «Наваполацк сёння», КУП «Кабельнае тэлебачанне «Вектар», гарадскія арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі фонд міру» і «Беларускі саюз жанчын».

У супрацьстаянні эрудытаў сустрэліся навучэнцы старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў горада. Малодшы навуковы супрацоўнік музея Аляксандр Клімята распрацаваў для ўдзельнікаў комплекс пытанняў па гісторыі, мастацтву і, вядома, творчасці самаго Янкі Купалы. Этапы гульні праходзілі кожны тыдзень. Тых, хто прыпыняў свой шлях да п’едэстала, шчыра заахвочвалі падарункамі ад спонсараў праекта.

Фінал адбыўся 21 краса­віка. Усе выдатна выступілі, але найлепшую падрыхтоўку паказалі вучні гімназіі №1 з мілагучнай назвай каманды «Сланечнікі».

adgunisja dusha (2)

Лепшым гуль­цом была прызнана яе ўдзельніца Яўгенія Кабяк. Срэбра ўзялі «Бусляняты» з СШ №7. Закрылі тройку лідараў «Купа­лінкі» СШ №12. Трошкі не хапіла «Летуценнікам» з СШ №14 – яны на чацвёртым месцы.

Дырэктар музея Уладзiмiр Беляеў шчыра падзякаваў фіна­лістам і педагогам, якія іх падрыхтавалі, адзначыў важнасць правядзення інтэлектуальных гульняў падобнага плану ў Год гістарычнай памяці.

Нэлі Радзько
фота Карыны Яроцкай і Аліны Станкевіч

 

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Апрель 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Мар   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3165
Праздничная программа мероприятий на 1 Мая в Новополоцке
Просмотры: 1389
Устанавливается местонахождение без вести пропавшего Виталия Петровского
Просмотры: 1002
Новополоцк на выставке «Отдых – 2024»
Просмотры: 843
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE