Погода в Новополоцке

27 Апреля 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Сразу 2 награды завоевали учащиеся Детской школы искусств №1 на ІV Международном конкурсе-фестивале «На крыльях лета»

Адразу дзве перамогі ў розных намінацыях заваявалі навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў №1 на ІV Міжнародным конкурсе-фестывале «На крылах лета» (г. Мінск).

Дыпломы лаўрэатаў І ступені ўзялі тандэм «настаўнік – вучань» і духавы ансамбль пад кіраўніцтвам Ірыны Шульжэнка-Суханавай. Творчае спаборніцтва праходзіла пры падтрымцы грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз музычных дзеячаў». Упершыню падключылася Рэспубліканская музычная гімназія-каледж.

духовой ансамбль-1

Новапалачане падрыхта­валі моцную праграму выступ­ленняў. Для дуэта з юным саксафаністам Дарыем Абрамовічам педагог Ірына Мікалаеўна зрабіла пера­лажэнне знакамітага танга «Рэўнасць» дацкага кам­пазітара Якаба Гадэ. Гучанне твору ўзмацніла ігра канцэрт­майстра Вікторыі Валадзько. Ансамбль вучняў у складзе флейтыстаў Клаўдзіі Ванінай, Артура Пашкевіча і ўжо знаёмага нам Дарыя (саксафон) выканаў для конкурсу «О, благодать!» Джона Ньютана і «Хабанэру» Жоржа Бізэ. Канцэртмайстрам выступіла Марыя Чаркес.

Яшчэ адну перамогу «На крылах лета» школе прынёс фартэпіянны дуэт Камілы Грынёвай і Ксеніі Шарыпы. Навучэнкі Алены Стральцовай сталі лаўрэаткамі трэцяй ступені. Дарэчы, «Нарвежскі танец» Эдварда Грыга, які дзяўчаты выконвалі ў сталіцы, прынёс ім дыплом лаўрэата ІІ ступені з Міжнароднага фестывалю-конкурсу дзіцячай і моладзевай творчасці «Вясёлка над Віцебскам».

Творчае спаборніцтва праходзіла ў межах XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар – 2022». Удзел прынялі звыш 1000 канкурсантаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Латвіі, Арменіі, Эстоніі, Егіпта.

Дарий Абрамович_

Высокую ацэнку аўтары­тэтнага міжнароднага журы «вясёлкавага» конкурсу пад кіраўніцтвам народнай артысткі Расіі Людмілы Сафонавай заслужыў Дарый Абрамовіч. У паўночную ста­ліцу наш 12-гадовы сак­сафаніст прывёз дзве часткі «Грэчаскай сюіты» Пэдра Ітуральдэ і дамогся дыплома лаўрэата І ступені ў намінацыі «Інструментальная творчасць» (саксафон, сола). Людміла Васільеўна асабіста павін­шавала таленавітага юнака з перамогай і запрасіла на конкурс у Маскву.

Нэлі Радзько

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Июль 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июн   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3149
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3137
Праздничная программа мероприятий на 1 Мая в Новополоцке
Просмотры: 1265
Устанавливается местонахождение без вести пропавшего Виталия Петровского
Просмотры: 994
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE