Погода в Новополоцке

27 Апреля 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Наум Гальперович — о себе, новополоцкой прессе и малой родине

Уявіце сабе чалавека, які вярнуўся на сваю Радзіму, у дарагія сэрцу абшары. Туды, дзе пачыналіся самыя ўзнёслыя моманты жыццевага шляху: первых пачуццяў, кахання і творчасці. Яго вочы блішчаць іскрынкамі дзіцячай радасці, а сэрца ахоплівае салодкае хваляванне. Гэтыя трапяткія адценні добрай сустрэчы з родным краем наш знакаміты зямляк, заслужаны дзеяч культуры Навум Гальпяровіч адчувае кожны раз, калі прыязджае на сваю любую Полаччыну…

Наум Гальперович

«Дзядуля, аўтограф просяць!»

У дарагі сэрцу куток Навум Гальпяровіч завітаў у дзень Вялікага дванадзясятага свята – Праабражэння Гасподняга. Жнівеньскі Яблачны Спас з яго сонечнай прыгажосцю і адухоўленасцю дадаў гэтай добрай падзеі свой асаблівы натхнены і паэтычны каларыт.

З салодкім задумленнем гледзячы на апостальскія купалы полацкага Крыжаўзвіжанскага сабора Навум Якаўлевіч разважаў пра нешта глыбокае, усхваляванае, знаемае толькі яму. Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр для ўраджэнца Полацкага краю – крыніца цеплых і дарагіх успамінаў. Ен бачыў стварэнне галоўнай святыні, а таксама сустрэў на гэтым кавалачке зямлі свае першае каханне. «Горад, які мне знаемы да слез, да трымцення душы, да салодкай пакуты…»: так праз шмат гадоў паэт пісаў аб роднай старажытнай зямлі ў адным з сваіх праніклівых вершаў. Такія ж трапяткія пачуцці ў тонкай і ўзнёслай душы беларускага паэта выклікае адзін з найстаражытных цэнтраў праваслаўя.

У Полацк Навум Якаўлевіч прыехаў разам з унукам Мацвеем. Сур’езны і разважлівы хлопчык таксама любіць чытаць літаратуру і вельмі ганарыцца сваім знакамітым дзедам. Калі той размаўляў з карэспандэнтам «НС», Мацвей некалькі раз падыходзіў і, выбачаясь за турботу, паведамляў: «Дзядуля, аўтограф просяць!». Жадаючых атрымаць памятны подпіс майстра сапраўды было шмат. У манастыры Навума Гальпяровіча вельмі паважаюць і ганарацца таленавітым земляком. Вершы паэта, прысвечаныя вялебнай княгіне, чытаючь і вывучаюць у мясцовай нядзельнай школе.

Гальперович

Пачатак і выток

Калі гаварыць па шчырасці, Полацкая зямля аказала значны ўплыў на мае жыцце, – падзяліўся ўспамінамі паэт. – Таму што з самага дзяцінства гэтыя старажытныя муры, шматгранная гісторыя горада неверагодна захаплялі мяне. Тым больш, так сталася, што я бачыў гэты манастыр, калі ен ім яшчэ не быў. Раней тут былі кватэры, жылі людзі, у тым ліку і мая будучая жонка. Таму я заўседы жартую, што ўзяў маю каханую з манастыра. Праз браму с вежай-званіцай хадзіў да яе на спатканні.

Что зрабіла мяне тым, хто я есць? Мой родны Полацк і ў прыватнасці манастыр. Гэта святое месца – пачатак майго станаўлення ў первую чаргу як чалавека, а потым як журналіста і паэта. Адзін з самых памятных вершаў я прысвяціў як раз Еўфрасінні Полацкай. Для мяне малая радзіма – пачатак і выток, усе, шо звязана з маім жыццем.

Няма граніц

У Наваполацку Навум Гальпяровіч працаваў рэдактарам радыёвяшчання ў вытворчым аб’яднанні «Палімір», а таксама быў адным з першых удзельнікаў наваполацкага аб’яднання «Крыніца», якое тады толькі стварылася. Потым друкаваў свае творчыя матэрыялы ў газеце «Хімік». Пісаў не толькі пра жыцце Нафтаграда, але і пра завод “Полацк-Шкловалакно”: прадпрыемству, у якім давялося працаваць, аўтар прысвяціў цэлую газетную паласу. «Я увогуле не дзялю для сябе два суседнія гарады, – тлумачыць паэт. – У маім духоўным разуменні адміністрацыйных граніц паміж Полацкам і Наваполацкам няма. Гэта адзіная родная зямля, слаўныя мясціны, дзе жыве гісторыя, вера і каханне».

Праз пэўны час малады журналіст працаваў у самім штаце «Хіміка». Але асноўным этапам творчага развіцця ён лічыць гады дзейнасці на пасадзе ўласнага карэспандэнта Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці. У эфіры вядучы вельмі часта расказваў пра Наваполацк. «Для мяне гэта таксама родны горад, звязаны з маім прафесійным станаўленнем, – адзначае ён.

Менавіта тут я сем гадоў быў дэпутатам гарадскога Савета, старшынёй камісіі: яшчэ адна значная вяха майго жыцця».

Гальперович

Журналіст – чалавек неабыякавы

Памятае Навум Гальпяровіч і як нарадзілася газета «Наваполацк сення».

«Новая газета»… Да яе стварэння я меў непасрэднае дачыненне, – распавядае пісьменнік. – Калі «Хімік» стаў прыватным выданнем, недзяржаўным, то ў гарадскім Савеце паўстала пытанне аб тым, што трэба мець сваю газету. А я на той час быў старшынёй мандатнай камісіі па друку, таму той дзень, калі Паўла Бурдыку прызначылі першым рэдактарам, памятаю добра. Свайго памяшкання тады не было, супрацоўнікі займалі пакойчык ў выканкаме.

З кожным выпускам, з кожным годам газета расла, дужэла і развівалася. І зараз без яе існавання Наваполацк уявіць складана. Гэта свайго роду адзін з брэндаў гораду.

Літаратурны майстар павін-шаваў калектыў рэдакцыі «НС» з нядаўнім трыццацігоддзем выдання, а таксама накіраваў свае навучанні і пажаданні: «Журналіст – чалавек неабыякавы. Ён павінен быць такім. І абавязкова варта ганарыцца роднай краінай. Усім прадстаўнікам наваполацкіх СМІ я жадаю вялікай і шчырай любові да сваей зямлі, свайго гораду. І гэтую любоў праносіць праз сэрца. А яшчэ – шмат чытаць. Напрыклад, я ў дзяцінстве неверагодна радаваўся кожнай новай кніжцы. Увогуле, прыхільнасць да друкаваных старонак валодала мной заўсёды. Са школы ляцеў дадому, бо ведаў: кіну партфель і пра ўсё забуду з любімымі героямі! На мой погляд, кніга павінна займаць галоўнае месца ў жыцці кожнага чалавека».

Гісторыя без канца

Маладыя людзі не ўяўляюць гэтага, а я памятаю, калі Наваполацк абмяжоўваўся, – гаворыць Навум Якаўлевіч. – Ад маста направа была канечная мяжа. Ніхто тады і уявіць не мог, што Маладзежная так далека прадоўжыцца. Калі пачалося будаўніцтва, мы разам з аднагодкамі хадзілі ў двухдзённы школьны паход, каб паглядзець, як узрастае новы горад. 

Есць савецкі фільм пад назвай «Вуліца без канца». Так вось вельмі хочацца, каб без канца была любоў да свайго горада, а таксама не згасалі культурныя патрэбы жыхароў. Бо Наваполацк – не только нафтахімія і ўрбаністыка. Гэта яшчэ культура, свет выяўленчага мастацтва. Дарэчы, мне давялося прымаць удзел у афармленні горада разам з ганаровым грамадзянінам Віктарам Лук’янавым. Макс Шлеймовіч быў галоўным архітэктарам, калі атрымалі дзяржаўную прэмію за архітэктуру Наваполацка. Усе гэта трэба памятаць, праносіць праз жыцце. Неабходна працягваць гісторыю горада, каб яна таксама, як і галоўная вуліца, была без канца. Ад шчырага сэрца жадаю, каб жыццё ўсіх маіх землякоў было прыгожым, мірным и шчаслівым!

Навум Гальпяровіч нарадзіўся ў Полацку. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе, у 1967–1977 гг. – у полацкай газеце «Сцяг камунізму».
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, Віцебскі педагагічны інстытут. З 1975 г. – член саюза журналістаў БССР. З канца 1970-х працаваў на радыёвяшчанні завода «Палімір», у наваполацкай газеце «Хімік», у якой быў надрукаваны першы верш.
З 1981   г. – уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці.
У 1997 г. пераехаў у Мінск, працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вожык». З 1998 г. – намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2002 г. – галоўны рэдактар, намеснік галоўнага дырэктара, галоўны дырэктар Дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё.
Зараз – намеснік дырэктара канала «Культура» Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
Творчасць Навума Гальпяровіча высока ацэнена на дзяржаўным узроўні. У ліку ўзнагарод — медаль Францыска Скарыны.
У 2018 годзе ен ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі», у 2018-м – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Савіцкага. Ў 2012 годзе атрымаў званне Ганаровага грамадзяніна горада Наваполацка, а ў 2014 – Полацка. Творчасць Навума Якаўлевіча – гэта вернасць праўдзе, чалавечнасці і дабрыні. Любоў да роднага краю, надзея і вера – асноўныя тэмы яго твораў.

Наталля ХАРЫНА
фота Аліны Станкевіч

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Август 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июл   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3149
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3141
Праздничная программа мероприятий на 1 Мая в Новополоцке
Просмотры: 1275
Устанавливается местонахождение без вести пропавшего Виталия Петровского
Просмотры: 995
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE