Погода в Новополоцке

25 Апреля 2024

Четверг

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Усё пачынаецца з настаўніка

Настаўніцтва… Гэтае слова трывала ўвайшло ў лёс сям’і настаўніка-метадыста беларускай мовы і літаратуры ДУА“Баравухская сярэдняя школа №15 г. Наваполацка” Святланы Леанідаўны Румянцавай. Яе педагагічная дынастыя налічвае тры пакаленні. 

IMG_5904А пачыналася ўсё з маці – Лідзіі Маркаўны Раманенкі. Трыццаць чатыры гады яна працавала настаўнікам матэматыкі ў Краснапольскай сярэдняй школе Расонскага раёна, семнаццаць з іх – намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Лідзія Маркаўна «гарэла» на працы, запальваючы агеньчыкі ведаў, адказнасці, дабрыні і спагады не толькі ў сэрцах вучняў, але і сваіх дачок. Не выпадкова ўсе яны – Алена, Святлана і Таісія – выбралі гэтую прафесію. У хуткім часе прадаўжальніцай слаўных традыцый стане і Дзіяна (дачка Святланы Румянцавай). Сёння дзяўчына з’яўляецца студэнткай факультэта рамана-германскай філалогіі УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава». Калісьці, 22 гады таму, яго скончыла і наша сённяшняя гераіня. Праўда, называўся ён тады інакш – Віцебскі педагагічны інстытут імя С.М. Кірава. «Студэнцкія гады незабыўныя. Гэта і шчырае сяброўства, і бяссонныя ночы за кнігамі, і першыя крокі да прафесіі», – успамінае Святлана Леанідаўна.
У 1992–1993 гадах у вобласці не хапала настаўнікаў беларускай мовы, таму дзве групы выпускнікоў былі накіраваны ў школы Віцебшчыны. Сярод іх была і студэнтка Румянцава (тады яшчэ Раманенка). Спачатку яна ўладкавалася ў СШ №12 г. Наваполацка. А затым, у 1993-м, – у Баравухскую сярэднюю школу, дзе плённа працуе і па сённяшні дзень.
– У Баравухскай школе ўжо ў тыя часы было шмат інавацыйных пляцовак і добрае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. Як і любая іншая ўстанова адукацыі Наваполацка, яна мае свой непаўторны лёс, славіцца імёнамі выкладчыкаў, ганарыцца поспехамі вучняў. Тут склаўся сапраўдны калектыў аднадумцаў, адданых сваёй справе. Кожнаму з іх я шчыра ўдзячна за шчасце працаваць разам, але з асаблівай цеплынёй мне хацелася б узгадаць маіх былых дырэктараў і калег – Міхаіла Міхайлавіча Лузгіна і Віталія Міхайлавіча Васкаловіча. Прадаўжальніцай іх справы сёння з’яўляецца Ірына Уладзіміраўна Васіленка. У любым кірунку дзейнасці павінны быць людзі, якія павераць у твае сілы, падштурхнуць да справы, накіруюць. Для мяне такімі дарадцамі з’ўляюцца намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Наталля Міхайлаўна Ніканава і настаўнік рускай мовы і літаратуры Ірына Мікалаеўна Рыбацкая. Менавіта дзякуючы іх добразычлівасці, падтрымкі склаўся і мой прафесійны рост, – зазначае Святлана Румянцава.
На сённяшні дзень выкладчыкаў, якія маюць катэгорую «настаўнік-метадыст» (гэта самая найвышэйшая з існуючых), па нашай краіне ўсяго 138 чалавек, з іх беларусазнаўцаў – 11, а па Віцебскай вобласці і ўвогуле толькі чатыры. Адна з іх – Святлана Леанідаўна. «Чым заслужыла?» – можа спытацца наш чытач. Адказваем – пошукам новых, эфектыўных мадэляў выкладання прадмета і бясконцай самаадданай працай. За яе плячамі трынаццаць публікацый у навукова-метадычных часопісах «Народная асвета», «Беларуская мова і літаратура» ,»Роднае слова». IMG_5914Прычым сваім прафесійным майстэрствам настаўніца дзеліцца не толькі на старонках часопісаў. У 2014–2015 гадах яна правяла шмат майстар-класаў і практычных заняткаў для выкладчыкаў з усёй вобласці на курсах павышэння кваліфікацыі ў Віцебскім інстытуце развіцця адукацыі. Акрамя таго, вось ужо як шэсць год Святлана Румянцава паспяхова кіруе гарадскім метадычным аб’яднаннем настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Але ў першую чаргу імкнецца, каб дзеці палюбілі родную мову, каб хацелі на ёй размаўляць. Стараецца не прапусціць ніводны конкурс, алімпіяду ці іншае мерапрыемства, дзе яе навучэнцы могуць паказаць сябе. Не выпадкова вучні настаўніка-метадыста неаднаразова станавіліся дыпламантамі І і ІІ ступені гарадскіх і абласных навукова-практычных канферэнцый. Кіруе даследчай працай вучняў па беларускай мове, краязнаўству, вядзе падрыхтоўку да гарадской алімпіяды. Так, у 2014 годзе яе вучаніца стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, арганізаваным Саюзам пісьменнікаў Беларусі і часопісам «Роднае слова». Яе вучні таксама былі ўдзельнікамі фінальнага конкурсу чытальнікаў твораў К.Крапівы, які праходзіў у г.Мінску.
Асабістыя поспехі мае і сама Святлана Леанідаўна. У розныя гады яна была ўзнагароджана граматамі гарадскога аддзела адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама, ганаровымі граматамі гарадскога Савета дэпутатаў (2012) і кіравання адукацыі Віцебскага аблвыканкама (2014). Па выніках працы ў 2013 годзе была занесена на гарадскую Дошку гонару «Майстры педагагічнай працы». Але, як падкрэслівае сама Святлана Леанідаўна, галоўнае ў прафесіі настаўніка, яе самая вялікая ўзнагарода і шчасце – гэта шчырыя ўсмешкі выхаванцаў, іх павага да прадмета, маці, мовы і Айчыны.

Нэлі Радзько
Фота Мікалая Аўсеева

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Октябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3097
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3096
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 1555
Новополоцк на выставке «Отдых – 2024»
Просмотры: 742
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE