Погода в Новополоцке

15 Января 2021

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

В Новополоцке прошел праздник национальной культуры «Вераснёвая палітра»

Рэха мінулага лета на выхадных завітала ў Наваполацк. Сонейка цешыла гараджан неверагодна цёплымі восеньскімі дзянёчкамі і клікала на вуліцу. Пакінуўшы хатнія справы, новапалачане разам з дзецьмі накіроўваліся ў парк адпачынку, дзе ў суботу прайшло гарадское свята нацыянальнай культуры «Вераснёвая палітра».

verasnjovaja palitra (1)

Адметнасцю сёлетняга фэсту стала багацце каларыстычных зон для актыўнага адпачынку. Супрацоўнікі і клубныя фарміраванні Цэнтра рамёстваў і традыцынай культуры падрыхтавалі суцэльны шэраг этнапляцовак, праз якія можна было далучыцца да народных вытокаў. Майстэрні па розным відам рамёстваў, сярэднявечны пляц клубаў гістарычнай рэканстукцыі імя В.Ю. Ластоўскага і «Чорны война», нацыянальная кухня ў спалучэнні з класічнай «open air» сцэнай і ўтульна абсталяванымі месцамі для пікніка рабілі сваю справу: тыя шчасліўчыкі, што патрапілі на свята, маглі адчуць сябе наведвальнікамі сюррэалістычнага музея пад адкрытым небам.

verasnjovaja palitra (2)

verasnjovaja palitra (3)

verasnjovaja palitra (4)

verasnjovaja palitra (5)

verasnjovaja palitra (8)

verasnjovaja palitra (9)

verasnjovaja palitra (6)

Прыгожую карціну арганічна дапаўняла насычаная культурна-забаўляльная праграма.

Урачыстае адрыццё суправаджала фальклорная пастаноўка па матывах свята беларускага земляробчага календара «Багач». Удзельнікі тэатра песні «Субацея» віталі гасцей фэсту народнымі песнямі і смачнымі гасцінцамі – скарбамі восеньскага ўраджаю. Канцэртная праграма з інтэрактыўнымі ўключэннямі, падрыхтаваная артыстамі Цэнтра культуры, уражвала прысутных багаццем традыцыйнай культуры.

verasnjovaja palitra (11)

verasnjovaja palitra (13)

verasnjovaja palitra (15)

verasnjovaja palitra (16)

Дзеці, падлеткі і дарослыя радасна адгукаліся на кожную прапанову вядучых: разгадвалі загадкі, спаборнічалі ў інтэлектуальных і спартыўных конкурсах. Садавіны, якой была ўпрыгожана фестывальная пляцоўка, хапіла і для святочнага дэкору і для вясёлай эстафеты па збору яблыкаў.

Забаўляльны блок па развучванні народных танцаў і гульняў гледачам прапанаваў гурт архаічных спеваў «Княжыч».

verasnjovaja palitra (14)

Даволі багата была прадстаўлена нацыянальная беларуская кухня – паспытаць поліўкі, смажанай бульбы, смачнага сала, мяса ці печаных па старадаўняму рэцэпту бліноў з духмянай гарбатай можна было зусім за сімвалічныя грошы.

Цягам канцэртнага марафону на сцэне выступілі лепшыя кавер-гурты горада – «Le Star»,«Sounday Band», «Huga Boss».

verasnjovaja palitra (17)

verasnjovaja palitra (18)

verasnjovaja palitra (19)

verasnjovaja palitra (22)

verasnjovaja palitra (23)

verasnjovaja palitra (24)

verasnjovaja palitra (25)

Якасная музыка маладых выканаўцаў заварожвала гледачоў пранікнёнымі тэкстамі ад сэрца.

Нэлі РАДЗЬКО
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Всебелорусское народное собрание
Самые читаемые новости за неделю
Алла Волынец: ВНС как общенациональный диалог поможет определить направления развития Беларуси
Просмотры: 158
В 2021 году в Витебской области планируется продать акции 32 предприятий. Узнайте подробности
Просмотры: 145
Скончался митрополит Филарет, почетный Патриарший экзарх всея Беларуси
Просмотры: 128
Россыпь наград «Прыдзвінскіх россыпаў» из Новополоцка
Просмотры: 114
Избиратель - депутат: открытый диалог
Галерея памяти
Год народного единства
Наши проекты
Великая Победа
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE
О народном единстве